Шэсьце князёў
Каардынаты: 51°03′10″ пн. ш. 13°44′21″ у. д. / 51.05278° пн. ш. 13.73917° у. д.
Шэсьце князёў (па-нямецку: Fürstenzug) — вялікае насьценнае пано ў Дрэздэне (Нямеччына) з выявай працэсіі кіраўнікоў Саксоніі. Пано было першапачаткова намаляванае паміж 1871 і 1876 гадамі з нагоды сьвяткаваньня 800-й гадавіны кіраваньня Саксоніяй Вэтынскай дынастыі. Для таго, каб абараніць пано ад умоваў навакольнага асяродзьдзя, яно было перанесенае на парцалянавую кафлю агульнай колькасьцю ў прыблізна 23000 плітак паміж 1904 і 1907 гадамі. Пано мае даўжыню 102 мэтры і лічыцца найбуйшейшым мастацкім творам з парцаляну ў сьвеце. На пано выяўленыя партрэты 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі.

«Шэсьце князёў» разьмешчанае на вонкавай сьцяне каралеўскай стайні (па-нямецку: Stallhof) Дрэздэнскага замка-рэзыдэнцыі.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1589 годзе вонкавая сьцяна новапабудаванай каралеўскай стайні Дрэздэнскага замку-рэзыдэнцыі ўжо была ўпрыгожаная выявай, зробленай вапнавымі фарбамі.[1][2]
Да надыходзячай 800-й гадавіны Вэтынскай дынастыі ў 1889 годзе была замоўленая іншая вялікая насьценная выява, якая была выкананая мастаком Вільгельмам Вальтэрам паміж 1871 і 1876 гадамі. З-за таго, што выява хутка псавалася, яна была перанесеная на 23000 плітак з Майсанскага парцаляну паміж 1904 і 1907 гадамі.[3]
На пано выяўленыя 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі, пачынаючы з Конрада, макграфа Майсану, які кіраваў у 12 стагодзьдзі, і скончваючы Георгам, які быў каралём на працягу толькі двух гадоў у 20 стагодзьдзі. Выяваў толькі двух кіраўнікоў Саксоніі няма на пано — Генрыха I (каля 1089 г.) і апошняга караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста III, які кіраваў з 1904 да 1918 году. Таксама на пано выяўленыя 59 навукоўцаў, майстроў, рамесьнікаў, дзяцей і фэрмэраў.[2]
Пано атрымала толькі мінімальныя пашкоджаньні падчас бамбаваньняў Дрэздэну 13 лютага 1945 году ў час Другой сусьветнай вайны.
Панарама
рэдагавацьАдлюстраваныя асобы
рэдагаваць35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі адлюстраваныя седзячы на конях, а жаўнеры і іншыя людзі суправаджаюць іх пехам. Імя кожнага кіраўніка знаходзіцца пад ягоным партрэтам. Усе адлюстраваныя асобы маюць апранутыя ў сучаснае адзеньне.
- Конрад Вялікі (1127—1156), заснавальнік дынастыі Вэтынаў
- Ота II (1156—1190)
- Альбрэхт I (1190—1195)
- Дытрых I (1195—1221)
- Генрых III (1221—1288)
- Альбрэхт II (1288—1307)
- Фрыдрых I (1307—1324)
- Фрыдрых II (1324—1349)
- Фрыдрых III (1349—1381)
- Фрыдрых I (1381—1428)
- Эрнст (1464—1486)
- Фрыдрых II (1428—1464)
- Альбрэхт III (1443—1500)
- Фрыдрых III Мудры (1486—1525)
- Ёган Сталы (1525—1532)
- Ёган-Фрыдрых Вялікадушны (1532—1547)
- Георг Барадаты (1500—1539)
- Генрых V Пабожны (1539—1541)
- Морыц (1547—1553)
- Аўгуст (1547—1553)
- Крыстыян I (1586—1591)
- Крыстыян II (1591—1611)
- Ёган Георг I (1611—1656)
- Ёган Георг II (1656—1680)
- Ёган Георг III (1680—1691)
- Ёган Георг IV (1691—1694)
- Аўгуст Моцны (1694—1733)
- Аўгуст Сас (1733—1763)
- Фрыдрых Крыстыян (1763)
- Фрыдрых Аўгуст I (1750—1827)
- Антон (1827—1836)
- Фрыдрых Аўгуст II (1836—1854)
- Ёган (1854—1873)
- Альберт (1873—1902)
- Георг (1902—1904)
Памеры
рэдагавацьДаўжыня пано «Шэсьце князёў» складае 101,9 мэтраў, вышыня — 10,5 мэтраў.[3] Але з-за наяўнасьці 18 вокнаў у верхняй частцы, плошча паверхні, пакрытай пліткамі, складае толькі 968 м².[3] Кожная парцалянавая плітка мае памер 20,5 на 20,5 см, і агульная колькасьць выкарыстаных плітак роўная прыблізна 23000.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Fritz Löffler: Das alte Dresden - Geschichte seiner Bauten. 16th ed. Leipzig: Seemann, 2006, ISBN 978-3-86502-000-0 (ням.)
- ^ а б Reinhard Delau: Der Fürstenzug in Dresden. Edition Sächsische Zeitung, Dresden 2005, ISBN 3-938325-12-7 (ням.)
- ^ а б в г Staatliche Porzellan-Manufaktur Meissen GmbH, Historical Collection, File AA III K 70
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьШэсьце князёў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў