Штутгарцкая тэлевежа

Шту́тгарцкая тэлевізі́йная ве́жа (па-нямецку: Stuttgrter Fernsehturm) — першая ў сьвеце тэлевізійная вежа, пабудаваная з жалезабэтону, якая зьявілася прататыпам для іншых вежаў падобнага тыпу ва ўсім сьвеце. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Штутгарту.

Штутгарцкая тэлевежа

Тэхнічныя зьвесткі

рэдагаваць
  • Вышыня: 483 м над узроўнем мора
  • Агульная вышыня да пункту ўсталяваньня антэны: 216,8 м
  • Вышыня верхняй агляднай пляцоўкі: 153,5 м
  • Вышыня ніжняй агляднай пляцоўкі: 150 м
  • Дыямэтар асновы: 27 м
  • Агульная вага вежы: каля 3000 тон
  • Вага асновы: каля 1500 тон
  • Хуткасьць пад’ёму ліфтаў: каля 4 м/с
  • Панарамная кавярня на плятформе ў кошы вежы
  • Максымальны дыямэтар кошу вежы: 15 м

Гісторыя

рэдагаваць
  • Пачатак будаўніцтва: 10 студзеня 1954
  • Адкрыцьцё: 5 лютага 1956
  • 1959: атрымлівае архітэктурны прыз
  • 1986: уключаная ў Сьпіс культурных помнікаў Нямеччыны
  • 2009: атрымлівае тытул Гістарычнага сымбалю інжэнэрнага будаўнічага мастацтва ў Нямеччыне
  • З прычыны пажарнай небясьпекі, вежа зачыненая для наведваньняў з 28 сакавіка 2013
  • Чэрвень 2013: обэрбурмістар Штутгарту Фрыц Кун паведаміў, што ў будучыні прадугледжваецца зноў адчыніць вежу для наведвальнікаў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць