Школьны рэфэрэндум у Падкарпацкай Русі 1937 году
Шко́льны рэфэрэ́ндум у Падкарпа́цкай Русі́ 1937 року (па-русінску: Школный референдум в року 1937) — плебісцыт, арґанізаваны школьнамі ўрадамі ў Падкарпацкай Русі, у якім бацькі мелі абраць між дзьвюма ґраматыкамі, што ўжываліся ў чэхаславацкай эпохе ў школах Падкарпацкае Русі падчас вывучэньня русінскае мовы.
Моўная традыцыя дачэхаславацкае эпохі
рэдагавацьАд першых выданых ґраматыкаў (1830, Лучкай) русінская літаратурная мова разьвівалася ў адзінай традыцыйнай лініі: набліжэньня ад свайго ґрунту, царкоўнаславянскае мовы, да народнае з абавязковым этымаляґічным правапісам аж да чэхаславацкае эпохі (1919–1939). Пра тое сьведчаць і словы самога А. Валошына.
Перад вайною, або яшчэ і непасрэдна перад рэвалюцыяю ў нас не было моўных спрэчкаў; пісьменьнікі нашыя паступова зьбліжаліся да народнае мовы, жадаючы захаваць рускую літару, рускае слова й шырыць навуку.
Арыгінальны тэкст (русін.)Перед войною, або ще и безпосередно перед револуціею у нас не было языковых споров; писателѣ наши постепенно сближалися к народному языку, желаючи сохраняти руську букву, руськое слово и ширити науку.— А. Волошин, О письменном языцѣ..., с. 3.
Моўныя арыентацыі й ґраматыкі чэхаславацкае эпохі
рэдагавацьУкраінская арыентацыя
рэдагавацьПаводле адзінаццатага артыкулу Сэн-Жэрмэнскае дамовы (1919), зь якое гэтая кляўзула перайшла да Ґенэральнага статуту, датэрміновага канстытуцыйнага закону Падкарпацкае Русі, і да §6 чэхаславацкага закону ч.122, у Падкарпацкай Русі меў быць скліканы Сойм, адзінаю з мэтаў якога было «ўнармаваць мову тае тэрыторыі так, каб не разрываць адзінасьць з Чэхаславацкаю рэспублікаю». Але абяцанага Сойму не склікалі аж да 1938 року.[1]
Замест таго чэхаславацкая ўлада, парушаючы закон, узяла школьную справу ў свае рукі. Да краю былі масава заселеныя міґранты з усходу, якія атрымалі настаўніцкія пасады. У чэскай прэсе публікаваліся артыкулы й брашуры, сьцьвярджаючы, што ў Падкарпацьці чэхі маюць лішэ адзіную прыхільную ім арыентацыю — украінскую (маларускую), і на тую мусяць ґрунтавацца[2]. Галоўным інспэктарам школьнае справы Падкарпацкае Русі быў вядома чэх Ёзэф Пэшэк, які адначасна паклікаў да Ўжгараду з Галічыны Івана Панькевіча, які атрымаў практычна манапольная правы рэґуляваць мову ў школьнай сфэры й у афіцыйнай дакумэнтацыі. Панькевіч узяўся за выпрацаваньне ґраматыкі, якая б пачала пераход ад мясцовых дыялектаў да літаратурнае ўкраінскае мовы[3]. Ґраматыка выйшла 1922 року й перавыдавалася два разы (1927, 1936), кожны раз больш ачышчаючыся ад мясцовых дыялектызмаў і набліжаючыся да ўкраінскае літаратурнае мовы[4].
Традыцыйная арыентацыя
рэдагаваць1924 року Еўмені Сабаў пад крылом Грамады А. Духновіча выдаў мадэрнізаваную традыцыйную ґраматыку. Апроч таго, у традыцыйным духе была напісаная ґраматыка А. Валошына для пачатковае школы (1919). І першую і другую ўхваліў аўтарытэтны чэскі славіст Іржы Поліўка. Настаўніцкі зьезд 1923 року (Берагава) галасаваў за ґраматыку Валошына (544 галасы), за ґраматыку Панькевіча далі 2 галасы. Падобныя пратэсты былі на наступных настаўніцкіх зьездах, як ад Грамады А. Духновіча[5].
Адваротны бок змагаўся за «сваю праўду» рознымі мэтадамі, як узброеным атэнтатам на аўтара ґраматыкі Е. Сабава, які адбыўся 1 чэрвеня 1930[6].
Зважаючы на пратэсты чэхаславацкая ўлада дазволіла ўжываць ґраматыку Е. Сабава у школах, што цягнулася да 1936 року[5].
Рэфэрэндум 1937 року
рэдагаваць1937 року праблема абвастрылася да такое меры, што 14 верасьня на загад міністра асьветы Чэхаславаччыны ў «рускіх» школах Падкарпацкае Русі адбыўся рэфэрэндум. Бацькі школапавінных дзяцей мелі абраць між дзьвюма ґраматыкамі: Панькевіча й Сабава. За Сабава было 313 (73,3%), за Панькевіча 114 (26,7%) галасоў.[7]Магочій, Павло Роберт. Формування..., с.137.</ref>
На Верхавіне ды ў Гуцулшчыне абралі Панькевіча, у даліне Сабава, а ў народнастных "нярускіх" школах не галасавалі. Напрыклад, у Беразьнянскай акрузе 30 школаў былі за Сабава, а іншыя 30 за Панькевіча; у Рахоўскай акрузе з 29 школаў былі 19 за Панькевіча, а ў 10 школах не галасавалі; у Берагаўской акрузе з 20 школаў 5 былі за Панькевіча, 2 за Сабава, а ў 13 школах не галасавалі[8].
Рэакцыя на рэфэрэндум
рэдагавацьЗадаволенымі вынікамі рэфэрэндуму былі чэская ўлада, бо праблема вырашылася дэмакратычным спосабам, і прыхільнікі традыцыйнае ґраматыкі. Незадаволенымі былі ўкраінскі бок ды камуністычная партыя[9].
Украінскі бок ды камуністы сабралі 17 кастрычніка 1937 року мітынґ ва Ўжгарадзе, дзе выступіў А. Валошын й А. Барканюк. Было прапанавана прагаласаваць за тое, каб ва ўсіх школах Падкарпацкае Русі ўкраінская мова стала моваю навучаньня. Пазьнейша гэнае мітынґавае галасаваньне камуністы й украінафілы назвалі «зьяднаным рэфэрэндумам»[10].
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Paul Robert Magocsi. Chrbtom k horam. Dejiny Karpatskej Rusi a karpatských Rusínov. UNIVERSUM. Prešov, 2016. ISBN 978-80-89046-97-3. Сс. 266-268.
- Pop, Ivan. Malé dejíny Rusínov. Vydalo Združenie inteligencie Rusínov Slovenska. Bratislava, 2011. ISBN 978-80-970354-4-0.
- Волошин, Августин. О письменном яцыцѣ подкарпатских Русинов. Выдавництво товариства "Просвѣта" в Ужгородѣ. Ужгород. "Уніо". 1921.
- Годьмаш П., Годьмаш С. История республики Подкарпатская Русь. Гл.10. Строительство автономной республики Подкарпатская Русь
- Магочій, Павло Роберт. Формування національної самосвідомості: Підкарпатська Русь /1848–1948/. Поличка "Карпатського Краю" №3-6 (18). Ужгород. 1994. ISSN 0869–0782.
- Пушкаш А. Цивилизация или варварство. Закарпатье 1918–1945. Институт славяноведения РАН. Москва. Издательство «Европа». 2006. ISBN 5-9739-0083-5. Сс. 123–124.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Магочій, Павло Роберт. Формування..., с.85.
- ^ А. Пушкаш. Цивилизация или..., с. 91.
- ^ А. Пушкаш. Цивилизация или..., с. 92.
- ^ Магочій, Павло Роберт. Формування..., с.87.
- ^ а б Магочій, Павло Роберт. Формування..., с.88
- ^ Атентат на Е. Сабова, с. 46 (укр.)
- ^ Pop, Ivan. Malé dejíny Rusínov, с.100.
- ^ А. Пушкаш. Цивилизация или..., с. 123.
- ^ А. Пушкаш. Цивилизация или..., сс. 123-124.
- ^ Годьмаш П., Годьмаш С. История республики Подкарпатская Русь. Гл.10.