Шахматная задача-жарт
Зада́ча-жарт — шахматная задача, у якой гумар ёсьць першасным або другасным элемэнтам. Зазвычай у пачатковай пазыцыі такой задачы ці ў ейным разьвязаньні парушаныя правілы шахаў.
Правілы
рэдагавацьДзеля разьвязаньня задачы-жарту магчыма, напрыклад:
- латніка пераўтварыць у фігуру суперніка;
- паставіць на дошку адсутнага караля;
- зьняць з дошкі любога з 9 латнікаў аднаго з бакоў;
- павярнуць дошку на 180°;
- скончыць ракіроўку («мат у паўхады»);
- вярнуць ход назад.
Прыклады
рэдагавацьБез парушэньня правілаў
рэдагавацьНепазьбежны мат
рэдагаваць
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мат за 6 хадоў. Ці можна яго пазьбегнуць? |
У гэтай кампазыцыі, у адрозьненьне ад мноства іншых жартоўных задачаў, няма парушэньня шахматных правілаў. Гумар заключаецца ў тым, што мат непазьбежны: усе хады белых і чорных адзіна магчымыя.
1. d4 b5
2. d5 b4
3. ab a3
4. b5 a2
5. b6 a1~
6. b7×
Мат за паўхады
рэдагавацьШахматная тэрміналёгія ня мае панятку «паўхады», аднак жартаўліва яго можна дапасаваць да хадоў, якія зьдзяйсьняюцца ў два этапы: пераўтварэньне латніка, бой (у тым ліку на праходзе) і ракіроўка. У апошнім выпадку гэта:
- пайсьці каралём на два полі ў бок ладзьдзі;
- пераставіць ладзьдзю на поле, якое перасёк кароль.
Ведаючы гэта, лёгка зьдзейсьніць прыкладны «мат у паўхады» на дыяграме. Робячы даўгую ракіроўку, белыя ўжо пайшлі каралём на с1 (зрабілі першыя «паўхады»). Засталося перасунуць ладзьдзю з а1 на d1 і абвесьціць мат.
Мат у чвэрць ходу
рэдагавацьРазьвязаньне: паставіць белага візыра на b8#
Поўны ход: 1.ab8В# складаецца з чатырох частак. Сьпярша была зьнятая нейкая чорная фігура з b8 (1/4), пасьля латнік а7 перастаўлены на b8 (2/4), пасьля з дошкі дзеля пераўтварэньня зьняты белы латнік (3/4). Такім чынам атрымалася пачатковая пазыцыя задачы зь белым каралём с7 і чорным каралём а8. Урэшце, замест латніка на b8 зьяўляецца белы візыр і абвяшчае мат чорнаму каралю.
Асаблівая інтэрпрэтацыя правілаў
рэдагавацьПераўтварэньне латніка
рэдагаваць
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мат у 2 хады. |
У ранейшых шахматных кодэксах правіла перамяненьня латніка, які дасягнуў апошняй гарызанталі, фармулявалася неадназначна. Латніка магчыма было замяніць любой фігурай, у тым ліку супрацьлеглага колеру.
На дыяграме чорны кароль знаходзіцца ў патавым стане. Каб паставіць яму мат у 2 хады, неабходна альбо выпусьціць яго, альбо паставіць на дошку новую чорную фігуру.
1. е8чКр!
Чорныя атрымліваюць новага караля і магчымасьць зрабіць ход.
1… Kpd8 2.Вd7××
Белы візыр дае мат адначасна абодвум каралям чорных. Пры гэтым абодва маты правільныя(en).
Ракіроўка
рэдагаваць
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мат у 3 хады. |
Асаблівую інтэрпрэтацыю правіла ракіроўкі выкарыстаў Тым Крабэ.
1. e7
(1… Kpd3 2. e8В gf 3. 0-0-0×)
1… Kp:f3 2. е8Л! Kpg2 (2… d4 3. 0-0×)
Белыя паводле ўмоваў задачы мусяць наступным ходам паставіць мат.
3. 0-0-0-0#
І яны праводзяць вэртыкальную ракіроўку зь перамененай ладзьдзёй. Кароль займае поле е3, а ладзьдзя е8 перамяшчаецца на е2 з матам. Фармальна для тагачасных правілаў такое было магчыма: яны ня мелі адназначнага патрабаваньня менавіта гарызантальнай ракіроўкі[1]. Астатнія ўмовы для ракіроўкі, у тым ліку тое, што кароль і пераменена ладзьдзя ня рухаліся, выкананыя. Пазьней FIDE ўнесла ў правілы зьмяненьне, якое адназначна трактавала ракіроўку гарызантальнай.
З парушэньнем правілаў
рэдагавацьНемагчымы мат
рэдагаваць
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мат дзьвюмя ладзьдзямі і вершнікам у цэнтры дошкі |
Вынаходніцтва матавае канструкцыі, немагчымай у шахматнай гульні — адна з адменаў тэматыкі задачаў-жартаў. Яскравым прыкладам ёсьць творчасьць Сэм’юэла Лойда. Аднойчы ў сваёй шахматнай калёнцы ён паведаміў, што знайшоў спосаб, з дапамогаю якога вершнік і дзьве ладзьдзі могуць паставіць мат самотнаму каралю ў цэнтры дошкі[2]. Чытачы, якія не паверылі гэтаму, пераканаліся, пабачыўшы ягонае разьвязаньне (на дыяграме).
У шахматнай гульні такі мат ня можа адбыцца, бо дзьве ладзьдзі за адзін ход ня могуць абвясьціць шахі каралю адначасна.
Вяртаньне ходу назад
рэдагавацьВершнік і кароль самотнаму каралю паставіць мат ня могуць. Задачу магчыма разьвязаць, калі папярэднім быў ход з боем чорнай фігуры. Такім чынам, белыя бяруць назад ход Вкh6:Вкg8 і абвяшчаюць мат:
1. Вкf7×
Задачы такога кшталту называюцца рэтрактарамі і належаць да жанру рэтрааналізу.
Казачныя шахі
рэдагавацьУ жанры казачных шахматаў фігуры атрымліваюць новыя магчымасьці. Так і ў гэтай пазыцыі на дыяграме патрэбнае нешта экстраардынарнае, каб паставіць мат у адзін ход.
Дзеля гэтага казачны белы вершнік «устае дыбкі», прыпадымаючыся над полем f6 і працягваючы кантраляваць палі g8 і h7, а афіцэр, чыя ўдарная сіла тым самым падаўжаецца на ўсю дыяганаль а1—h8, ставіць ускрыты мат.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Панов В. П. Рокировка // Шахматы — интересная игра. — М.: Молодая гвардия, 1963. — С. 28—31.
- ^ Лойд С. Самые знаменитые головоломки мира. — М.: 1999. — С. 9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Задачы-жарты
- Рарытэты(недаступная спасылка)