Бой на праходзе

Белы латнік бярэ на праходзе чорнага латніка

У шахматах узя́цьце на прахо́дзе (анпасан, ад франц. en passant — «на праходзе») азначае спэцыяльны ход латніка, пры якім ён бярэ латніка праціўніка, перамешчанага адразу на два палі. Але атакаваным аказваецца ня тое поле, на якім спыніўся другі латнік, а тое, якое было перасечанае ім. Першы латнік завяршае ўзяцьце менавіта на гэтым, перасечаным полі, як калі б латнік праціўніка перамясьціўся толькі на адно поле.

Падобная сытуацыя становіцца магчымай толькі ў тых выпадках, калі латнік разьмяшчаецца на пятай (для белых латнікаў) або чацьвертай (для чорных латнікаў) гарызанталі, а поле, якое перасякае латнік праціўніка, знаходзіцца ў яго пад боем. Узяцьце латніка праціўніка можа ажыцьцяўляцца толькі адразу пасьля ягонага перамяшчэньня на два палі, а то іначай права ўзяцьця на праходзе губляецца.

Дадзенае правіла было ўведзенае ў шахматы ў XV стагодзьдзі практычна адначасова зь іншым правілам, якое дазваляла рабіць першы ход латнікам адразу на два палі ўперад. Абгрунтоўваецца гэтае правіла проста: латнік ня можа перамяшчацца бяз рызыкі быць зьедзеным, калі поле праходу знаходзіцца пад боем праціўніка.

У задачах і этудах на першым ходзе разьвязаньня ўзяцьце на праходзе дазваляецца ў тым і толькі ў тым выпадку, калі з дапамогай рэтрааналізу можна абсалютна дакладна вызначыць, што менавіта той латнік праціўніка, якога мы зьбіраемся ўзяць на праходзе, толькі што хадзіў на два палі праз поле, бітае нашым латнікам. Пры гэтым не павінна быць аніводнай доказнай партыі, якая бы заканчвалася якім-небудзь іншым ходам.

Ужываньне ў дэбюцеРэдагаваць

 
 
               
               
               
               
               
               
               
               
 
 
Белы латнік атрымлівае магчымасьць узяць праціўніка на праходзе пасьля пятага ходу.

Руская партыя:

  • 1.e4 e5
  • 2.Врf3 Врf6
  • 3.d4 ed
  • 4.e5 Врe4
  • 5.В:d4 d5 (гл. дыяграму)
  • 6.ed.

Іншы прыклад зьяўляецца ў францускай абароне: 1.e4 e6 2.e5… Калі чорныя адказваюць 2…d5, то белыя могуць узяць суперніка на праходзе 3.ed, калі 2…f5, то адпаведна 3.ef.

Партыя Гундэрсэн — ФолРэдагаваць

 
 
               
               
               
               
               
               
               
               
 
 
Разьмяшчэньне фігураў пасьля 12...f7-f5.
 
 
               
               
               
               
               
               
               
               
 
 
Пасьля 14...g7-g5 белыя бяруць на праходзе чорнага латніка й аб’яўляюць мат.


У 1928 годзе ў Аўстраліі прайшла сустрэча[1] паміж Гунарам Гундэрсэнам(en) і Альбэртам Фолам. Майстар па шахматах Гундэрсэн арыгінальна выкарыстаў прыём узяцьця на праходзе на 15-м ходзе пасьля 14…g7-g5, аб’явіўшы мат з дапамогай нестандартнага падвойнага шаха:

  • 13.h5+ Kh6
  • 14.Вр:e6+ g5
  • 15.hg — мат.

КрыніцыРэдагаваць