Шатабрыян (фільм)

францускі тэлефільм 2010 року

«Шатабрыян» (па-француску: Chateaubriand) — францускі гістарычны фільм 2010 году рэжысэра П’ера Акніна. Фільм заснаваны на рэальных падзеях жыцьця вядомага францускага літаратара й палітычнага дзеяча Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыяна. Фільм вытворчасьці тэлеканала France 2 і GMT Productions[1].

Шатабрыян
Chateaubriand
Жанр гістарычны фільм
Рэжысэр П’ер Акнін
Сцэнарыст Жан-Франсуа Гае
У ролях Фрэдэрык Дыфэнталь, Армэль Дойч, Анэліз Эм, Арэлія Пэці
Кампазытар
Вытворчасьць France 2, GMT Productions
Дата выхаду 2010
Працягласьць 105 хвілінаў
Краіна Францыя
Мова француская
Старонка на IMDb

Сюжэт рэдагаваць

Францыя канца XVIII стагодзьдзя. Юнак Франсуа праводзіць бязрадасныя дзіцячыя дні ва ўласным правінцыйным радавым замку. Асьцерагаючыся пагрозы рэвалюцыі, дарослы Шатабрыян зьяжджае ў Амэрыку, а вярнуўшыся праз год, выяўляе поўную зьмену палітычнай сыстэмы й ідэалягічных уяўленьняў у сваёй краіне. Ён становіцца жаўнерам раялісцкай арміі, а неўзабаве пасьля гэтага — паступае на службу ва ўрад. Але ягонае галоўнае прызначэньне — літаратура; менавіта як літаратар ён і ўвойдзе ў сусьветную гісторыю.

У ролях рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць