Шамаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці БССР
Ша́маўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Шамава.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1918 годзе ў Амсьціслаўскі павет уваходзіла Шамаўская воласьць.
20 жніўня 1924 году ў складзе Мсьціслаўскага раёну створаны Шамаўскі сельсавет.
29 жніўня 1959 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Разьдзельскаму сельсавету.