Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2014-11
Праславянская мова — рэканструяваная, пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якая прадстаўляла сабою славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд V—ІХ стагодзьдзяў н. э. Як у выпадку зь іншымі шматлікімі прамовамі, не існуе пісьмовых помнікаў мовы, сама мова аднаўляецца дзякуючы мэтадам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў.
Праславянская мова не зьяўлялася статычнай і зьмянялася ў часе, з прычыны чаго ейныя формы можна рэканструяваць розным чынам у залежнасьці ад абранага храналягічнага этапу. Імклівае разьвіцьцё мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ўжываньня мовы. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду мова стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х стагодзьдзя або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы вядомы як агульнаславянская.
(артыкул цалкам…)