Шаблён:Рэдагую
Калі вы актыўна рэдагуеце артыкул, то існуе імавернасьць сытуацыі, калі два або болей удзельнікаў адначасова спрабуюць зьмяніць ягоны тэкст. З-за гэтага могуць узьнікаць канфлікты рэдагаваньня — немагчымасьць захаваць тэкст старонкі з-за адначасовых зьменаў артыкула іншымі ўдзельнікамі. Дадаваньне гэтага шаблёну ў артыкул дазваляе папярэдзіць іншых удзельнікаў, каб яны ўстрымаліся ад рэдагаваньня артыкула да моманту прыбіраньня шаблёну.
Шаблён ня можа абараняць артыкул ад рэдагаваньня іншымі ўдзельнікамі больш за двое сутак. Калі вам патрабуецца больш часу для работы, рэкамэндуецца скапіяваць артыкул у сваю асабістую прастору.
Прыклад выкарыстаньня
{{Рэдагую|~~~|30 лістапада 2024 году}}
Вынік:
Гэты артыкул у цяперашні момант актыўна рэдагуецца ўдзельнікам Тэставы Рахунак. Калі ласка, ня ўносьце ў яго ніякіх зьменаў, пакуль ня зьнікне гэтае паведамленьне. У адваротным выпадку могуць узьнікнуць канфлікты рэдагаваньня. Гэтае папярэджаньне ўсталяванае 30 лістапада 2024 году і ня мусіць прадухіляць артыкул ад рэдагаваньня больш за двое сутак. Для пазначэньня даты ўсталяваньня папярэджаньня выкарыстоўвайце канструкцыю {{падстаноўка:Р}}. |
Або проста:
{{падстаноўка:Р}}
Таксама існуе дадатковы парамэтар |удзельніца = так
, які могуць дадаць у шаблён удзельніцы жаночага полу.
Сынонімы
{{Пішу}}, {{Праўлю}}, {{Перапрацоўваю}}, {{Перакладаю}}, {{Артыкул рэдагуецца}}.