Чэскі леў
чэская кінапрэмія
«Чэ́скі леў» (па-чэску: Český lev) — найвышэйшая чэская кінапрэмія за дасягненьні ў кінаіндустрыі і тэлебачаньні. Уручаецца ад 1993 року, узнагароджаньне адбываецца ў некалькіх катэгорыях.
Чэскі леў | |
Český lev | |
Арганізатар | Чэская акадэмія кіно і тэлебачаньня |
---|---|
Краіна | Чэхія |
Першае прысуджэньне | 1994 |
Афіцыйны сайт | ceskylev.cz (чэс.) |
Фільмы-намінанты мусяць быць выдадзеныя прынамсі за рок да ўганараваньня і быць прынамсі супрадусаваныя на чэскай кінастудыі. Ляўрэаты атрымліваюць крышталёвую статуэтку льва.
Катэгорыя
рэдагаваць- найлепшы фільм
- найлепшы рэжысэр
- найлепшы сцэнар
- найлепшы апэратар
- найлепшая музыка
- найлепшы мантаж
- найлепшы гук
- найлепшая мастацкая праца
- найлепшая жаночая роля першага пляну
- найлепшая мужчынская роля першага пляну
- найлепшая жаночая роля другога пляну
- найлепшая мужчынская роля другога пляну
- шматгадовы мастацкі ўнёсак у чэскі кінэматограф
- прыз глядацкіх сымпатыяў
- найлепшы дакумэнтальны фільм (неабавязковая)
Іншыя
рэдагаваць- найлепшы плякат фільму
- Прэмія Магнэзіі — найлепшы замежны фільм
- Прэмія Сазкі — найлепшы нерэалізаваны сцэнар
- Прэмія кінакрытыкаў
- Прэмія чытачоў часопісу «Premiere»
- Плюшавы леў за найгоршы фільм (з 2009 року не ўручаецца)[1]
- Прэмія Чэскай акадэміі кіно і тэлебачаньня за найлепшы аўдыёвізуальны твор року (неабавязковая)
Найлепшыя фільмы
рэдагавацьРок | Назва | Арыгінал | Рэжысэр |
---|---|---|---|
1993 | «Шакалы лета» | Šakalí léta | Ян Гржэбэйк |
1994 | «Дзякуй за кожны новы ранак» | Díky za každé nové ráno | Мілян Штэйндлер |
1995 | «Сад» | Záhrada | Марцін Шулік |
1996 | «Коля» | Kolja | Ян Сьверак |
1997 | «Гузікаўцы» | Knoflíkáři | Пэтар Зеленка |
1998 | «Забіць Сэкаля» | Je třeba zabít Sekala | Уладзімер Міхалэк |
1999 | «Вяртаньне ідыёта» | Návrat idiota | Саша Гедэон |
2000 | «Мусім дапамагаць» | Musíme si pomáhat | Ян Гржэбэйк |
2001 | «Маленькі Оцік» | Otesánek | Ян Шванкмаер |
2002 | «Рок д’ябла» | Rok ďábla | Пэтар Зеленка |
2003 | «Нуда ў Брне» | Nuda v Brně | Уладзімер Маравэк |
2004 | «Уверх-уніз» | Horem pádem | Ян Гржэбэйк |
2005 | «Шчасьце» | Štěstí | Богдан Слама |
2006 | «Я абслугоўваў ангельскага караля» | Obsluhoval jsem anglického krále | Іржы Мэнцаль |
2007 | «Таямніцы» | Tajnosti | Аліса Нэльліс |
2008 | «Карамазавы» | Karamazovi | Пэтар Зеленка |
2009 | «Пратэктар» | Protektor | Марэк Найбэрт |
2010 | «Кайданы» | Pouta | Радзім Шпачак |
2011 | «Пупышкі» | Poupata | Здэнэк Іраскі |
2012 | «У ценю» | Ve stínu | Давід Ондржычак |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Věra Míšková. (7 студзеня 2009) Český lev už jen v plném lesku - bez plyšáka Kultura. Novinky.cz. Праверана 22 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (чэс.)
- IMDb