Чыятурскі краязнаўчы музэй

музэй у Чыятуры (Імэрэці, Грузія)

Чыяту́рскі краязна́ўчы музэ́й — гістарычны музэй у месьце Чыятуры (Грузія).

Чыятурскі краязнаўчы музэй
Створаны 1962

Экспазыцыя

рэдагаваць

У музэі захоўваюцца прадметы, знойдзеныя ў часе археалягічных раскопак у ваколіцах Чыятуры: каменныя і касьцяныя прылады працы і бойкі, жаночыя бронзавыя ўпрыгажэньні, керамічны посуд. Да фэадальнага часу належыць ваенны рыштунак грузінскіх, пэрсыдзкіх і асманскіх ваяроў. Прадстаўленыя нумізматычныя і этнаграфічныя матэрыялы новага часу, карціны і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мясцовых майстроў, фатаздымкі, дакумэнты.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Заснаваны ў 1962 року.

Кантактная інфармацыя

рэдагаваць

Адрэса: 5500, г. Чыятура, вул. Тхелідзэ, 5.

Тэлефон: (+995 95) 20 16 61. E-mail: ch.culturiscenter@gmail.com

Музэй працуе штодня, акрамя нядзелі-панядзелка, з 10:00 да 17:00. Кошт квітка — 1 лары.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць