Чакуто (па-японску: 直刀 чакуто:?, «прамы меч») — агульная назва старажытнага тыпу мячэй, якія зьявіліся ў японскіх ваяроў прыкладна ў III—IV стагодзьдзі нашае эры. Дакладна невядома, ці зьявіўся чакуто ў Японіі або быў вывезены з Кітаю; лічыцца, што ў Японіі клінкі капіяваліся з замежных узораў. Спачатку мячы адліваліся з бронзы, пасьля іх пачалі каваць з адзінага кавалка нізкаякаснае (іншае тады не было) сталі з дапамогаю даволі прымітыўнае тэхналёґіі. Як і заходнія аналёґіі, чакуто быў прызначаны ў першую чаргу для колючых удараў. Большая частка чакуто мела адносна вузкі клінок зь невялікаю ўнутранаю крывізною, што рабіла іх збольшага падобнымі на старажытнагрэцкі копіс.

Чакуто

Характэрнымі рысамі чакуто было прамое лязо і аднабаковае завострываньне. Найбольш распаўсюджанымі былі два віды чакуто: кадзуці-но-цуруґі (меч з малотавіднаю галоўкаю) меў эфэс з авальнай ґардаю, што канчаўся сьпіжаваю галоўкаю ў форме цыбуліны, а кома-но-цуруґі («карэйскі меч») меў эфэс з галоўкаю ў форме пярсьцёнка. Даўжыня мячоў складала 0,6—1,2 м, але часьцей за ўсё была 0,9 м. Меч насілі ў похвах, пакрытых ліставым сьпіжам і ўпрыгожаных пэрфараванымі ўзорамі.

Найстаражытнейшы зь вядомых чакуто — меч тыпу суканто-но-тачы.

Глядзіце таксама рэдагаваць