Цішыня (стралецка-гранатамётны комплекс)

7,62/30-мм стралецка-ґранатамётны комплекс «Цішыня» або АСК-1[3][4] (Адмысловы Стралецкі Комплекс; па-расейску: Специальный Стрелковый Комплекс) — савецкі бязгучны стралецка-ґранатамётны комплекс[5], прыняты на ўзбраеньне брыґадаў адмысловага прызначэньня Савецкай Арміі ды адмыспрыза памежвойскаў КДБ СССР у 70-х роках XX стагодзьдзя[6]. Мэтаю стварэньня комплексу было падвышэньне агнявое моцы дывэрсійных падразьдзелаў пры патайным зьнішчэньні камандных пунктаў суперніка, ягонае тылавое інфраструктуры, ракетна-артылерыйскіх усталяваньняў на маршы і на агнявых пазыцыях, авіятэхнікі на аэрадромах і г.д.[2]

АСК-1

«Цішыня»
Тып стралецка-ґранатамётны комплекс
Краіна паходжаньня Сьцяг СССР СССР
Гісторыя выкарыстаньня
Войны Аўґанска-савецкая вайна[1]
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Рыгор Пятрапаўлаў[2]
Дата стварэньня 1970-я
Вытворца ЦНДІдакмаш (Клімаўск)
Характарыстыкі
Вага 5,85 кґ (без ґранатаў ды набояў)
1,90 кґ (толькі ґранатамёт)
Даўжыня 900 мм (з адкінутым прыкладам)

Патрон 7,62×39 мм
Калібр 7,62 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых ґазаў, паваротная засаўка, збалянсаваная аўтаматыка
Пачатковая
хуткасьць кулі:
~300 стр/хв (куля)
105 стр/хв (ґраната)
Прыцэльная
далёкасьць
300 м
Від боясілкаваньня скрынчаты набойнік на 30 набояў
Прыцэл рэґуляваны адкрыты

Канструкцыйна ўяўляў сабою аўтамат Калашнікава АКМСБ з глушніком ПБС-1 ды 30-мм бязгучным ґранатамётам БС-1[7]; заразом эфэкт бязгучнасьці пры вядзеньні агню з аўтамата з глушніком дасягаўся толькі пры ўжываньні сумесна з адмысловымі набоямі УС[8] (азначнік ГРАК 57-Н-231У)[9].

Ґранатамёт прымыкаецца да ніжняе часткі цаўя і рулі аўтамата, што мае адпаведныя вузлы мацаваньня. Такім чынам, у адрозьненьне ад 40-мм падрульнага ґранатамёта ҐП-25 «Вогнішча» (ҐП-30 «Абутак»), бязгучны ґранатамёт ня можа далучацца да хоць якога штатнага аўтамата[10]. То бок літара «Б» у назьве аўтамата (АКМСБ) значыла ня «бязгучны», бо глушнік ПБС-1 можна было ўсталяваць на хоць які штатны АКМ/АКМС (у адрозьненьне ад АКС-74УБ — ягоны глушнік ПБС-4 мог усталёўвацца толькі на ўзоры, адмыслова мадыфікаваныя на заводзе); у гэтым выніку літара «Б» пазначала, што гэты аўтамат мае мацаваньне для ўсталяваньня ґранатамёта БС-1.

Падчас баявых дзеяў на тэрыторыі рэспублікі Аўґаністан комплекс атрымаў станоўчую адзнаку сярод вайскоўцаў АКСВА; аднак выказвалася меркаваньне, што значную вагу і агульныя ґабарыты зброі зьніжалі эфэктыўнасьць манэўраваньня агнём і некалькі абцяжарвалі ягонае баявое ўжываньне[1].

Празь пераход узброеных сілаў СССР на намэнклятуру стралецкіх боепрыпасаў калібру 5,45×39 мм[7] быў выцесьнены стралкова-ґранатомётным комплексам 6С1 «Канарка»[3].

Глядзіце

рэдагаваць
  1. ^ а б Юров Д. (2015-06-16) Пуля, которую не услышать: бесшумный «тюнинг» для оружия спецназа (рас.) Праверана 2016-01-30 г. Архіўная копія ад 2015-07-19 г.
  2. ^ а б Кораблин В. Бесшумный гранатомёт // Мастер-Ружьё. — 2001. — № 51. — С. 15-19.
  3. ^ а б Козлов С., Мусиенко А., Сирота С. Арсенал для спецназа // Братишка : Ежемесячный журнал подразделений специального назначения. — ООО «Витязь-Братишка», 2010. — № 10. — С. 40-43.
  4. ^ Николаев А. (2010) Номенклатура вооружений. Россия. Стрелково-гранатометные комплексы (рас.). Тематический ресурс «Военный паритет» www.militaryparitet.comПраверана 2016-01-30 г.
  5. ^ «Тишина» // Оружие ближнего боя России / Альманах. — Москва: НО «Лига содействия оборонным предприятиям», 2010. — 660 с. — ISBN 978-5-904540-04-3
  6. ^ Шунков В. Бесшумные стрелково-гранатомётные комплексы «Тишина» и «Канарейка» // Боевое и служебное оружие России. — Москва: Эксмо, 2012. — С. 333. — 520 с. — ISBN 978-5-699-53557-6
  7. ^ а б Коновалов Н.А., Пилипенко О.В., Скорик А.Д., Кваша Ю.А., Коваленко В.И. Бесшумные стрелковые комплексы на базе автоматов, находящиеся на вооружении // Ручное огнестрельное оружие бесшумного боя. Приборы снижения уровня звука выстрела для автоматов. Проектирование и экспериментальная отработка.. — Днепропетровск: НАН Украины, 2008. — С. 74. — 303 с. — ISBN 978-966-02-4374-3
  8. ^ Статья «ПБС. Прибор для беззвучной и беспламенной стрельбы из 7,62-мм автоматов Калашникова (АК и АКС). Описание, характеристики, фотографии» на сайте www.ak-info.ru
  9. ^ Пономарев Ю. Биография ПБС: часть 3. — журнал «Калашников», 2010. — № 10. — С. 58—62.
  10. ^ "Тишина" и "Канарейка", неизвестное о знаменитом

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць