Тылігульскі ліман
Тылігу́льскі ліман (па-ўкраінску: Тилігульський лиман) — ліман ў Адэскай і Мікалаеўскай абласьцях Украіны, на ўзьбярэжжа Чорнага мора[1] . Даўжыня — 80 км, шырыня — 0,2-3,5 км, глыбіня — да 19 м. Плошча ліману складае каля 170 км². Аддзелены ад мора перасыпам шырынёй каля 4 км, і даўжынёй да 7 км. З 27 сьнежня 2017 году мае сталае злучэньне з Чорным морам з дапамогай пракапанага плыткага каналу. У ліман ўпадае рака Тылігул. На ўсходнім і заходнім берагах лімана разьмешчаны два аднайменных рэгіянальных ляндшафтных парку — Тылігульскі рэгіянальны ляндшафтны парк (Адэская вобласьць) і Тылігульскі рэгіянальны ляндшафтны парк (Мікалаеўская вобласьць). Тылігульский ліман ўваходзіць у міжнародны сьпіс вадаёмаў Рамсарскай канвэнцыі па абароне водна-балотных угодзьдзяў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тилигульский лиман // Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ / под ред. Г. И. Донидзе. — М. : Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 373. — ISBN 5-86066-017-0.
- ^ Інфармацыя на афіцыйным сайце Рамсарскай канвэнцыі: ramsar.org