Цёмная пушча
Цёмная пушча — лясны масіў у Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці, за 5 км на поўдзень ад мястэчка Багушэўск. Плошча 1 тыс. га.
У мінулым на 90 % складалася зь ельнікаў, якія надавалі масіву выгляд дрымучых цёмнахваёвых лясоў тайговага тыпу (захаваліся на 15% тэрыторыі, астатнія зьмяніліся асіньнікамі, часткова бярэзьнікамі ды шэраалешнікамі). Месцамі сустракаюцца чорнаалешнікі.
Зона адпачынку і турызму.
Літаратура
рэдагаваць- Тёмная пуща // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.