Цьмень (мэтэарыт)
«Цьмень», або «Жмень» — каменны мэтэарыт, знойдзены ў 1858 годзе каля вёскі Цьмень, цяпер Столінскі раён Берасьцейская вобласьць. Належыць да ахандрытаў. Вага — 246 г. Асноўная частка (116 г.) зьберагаецца ў Венскім нацыянальным прыродазнаўча-гістарычным музэі, 26,6 г — у калекцыі мэтэарытаў Расейскай АН ў Маскве, 6,8 г — у Амэрыканскім музэі прыродазнаўчай гісторыі ў Нью-Ёрку.
Цьмень (мэтэарыт) | |
Месца знаходкі альбо падзеньня: | Столінскі раён Берасьцейская вобласьць |
---|---|
Час выяўленьня | 1858 |
Маса, кг | 0,246 |
Колькасьць экзэмпляраў | 1 |
Месца захаваньня |
Венскі нацыянальны прыродазнаўча-гістарычны музэй, |
Літаратура
рэдагаваць- Метеориты // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. ISBN 978-985-11-0385-6
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0