«Цьвярдыня» — другі трылер і восьмая мастацкая кніга ўкраінскага пісьменьніка і падарожніка Макса Кідрука. Раман напісаны ў жанры псыхатрылер/прыгодніцкі трылер[1]. Аднога з галоўных герояў аўтар адлюстраваў зь сябе[2].

Цьвярдыня
Твердиня
Вокладка украінскага выдання
Жанр: трылер, псыхатрылер
Аўтар: Макс Кідрук
Мова арыгіналу: украінская
Год напісаньня: 2011—2013
Публікацыя: 2013

Кампанія зь пяці студэнтаў Каралеўскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту Стакгольму, якая складаецца з украінца Льва Бартоша (Леа), расейца Сямёна Твардоўскага (Сёмы), амэрыканца Грэма Кэлі, чэха Яна Фідлера і японкі Сатомі Хігеноры, ня можа вырашыць, куды ім падацца на вакацыях. Пачуўшы спрэчку Леа і Сёмы ў пабе Стакгольму, стары мастак Гунар Івэрс запрашае іх да сябе дадому, дзе хвалюючыся і сьпяшаючыся, распавядае пра цывілізацыю інкаў, пра руіны, якія некаторымі гісторыкамі выпадкова прыпісваюцца гэтай цывілізацыі, і якія па сваёй тэхналягічнасьці ніяк не маглі быць пабудаваныя імі. Мастак таксама пераказвае легенду пра закінуты горад Паіціці, паказвае размытую фатаграфію невядомых руін у сэльве і дае мапу, намаляваную ад рукі, якая нібыта вядзе да таго месца. Пасьля некаторых ваганьняў хлопцы вырашаюць адправіцца на пошукі інскай крэпасьці[1][2].

Гунара Івэрса, які распавёў хлопцам пра Паіціці, па-зьверску забіваюць у майстэрні. Але ня ведаючы пра гэта, кампанія адпраўляецца ў Пэру, насустрач невядомаму[2].

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Усе галоўныя героі маюць рэальных прататыпаў[3].