Цытрынмінэрал, напаўкаштоўны камень, разнавіднасьць кварца. Назва паходзіць ад лац. citrus - цытрынава-жоўты. Афарбоўка ад сьветла-цытрынавай да бурштынава-мядовай. Празрысты.

Натуральная сумесь цытрына і амэтыста завецца амэтрын.

Радовішчы

рэдагаваць

У прыродзе цытрыны сустракаюцца даволі рэдка. Іх радовішчы вядомыя ў Бразыліі, на Мадагаскары, у ЗША, Гішпаніі, Францыі, Шатляндыі, на Урале і Казахстане.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Цытрынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў