Цымлянскае вадасховішча
Цымлянскае вадасховішча — вадасховішча, утворана грэбляй Цымлянскай ГЭС на рацэ Дон на тэрыторыі Растоўскай і Валгаградзкай абласьцей Расеі.
Вадасховішча
Цымлянскае
| |||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Цымлянскага
Цымлянскае |
Утворана стварэньнем грэблі каля сучаснага гораду Цымлянску ў 1952 годзе. (Будаўніцтва пачалося ў 1948 годзе)[1]). Поўнае запаўненьне вадасховішча адбылося ў 1953 годзе. Пасьля стварэньня вадасховішча гадавы сьцёк Дону паменшыўся з 29 да 18 кубічных кілямэтраў[2].
Запаўненьне адбывалася ў 1952-55 гадах. Плошча 2700 км², аб’ём 23,9 км³, даўжыня 260 км, найбольшая шырыня 38 км, сярэдняя глыбіня 8,8 м. На месцы вусьцевых вучасткаў асноўных прытокаў Дону — рэкі Цымлы, Чыра і іншых — утварыліся залівы шырынёй да 5 км і даўжынёй 15-30 км. Створана як складовая частка Волга-Данскога воднага шляху і ажыцьцяўляе шматгадовае рэгуляваньне сьцёку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Цымлянскае вадасховішча высыхае(недаступная спасылка)
- ^ Вышегородцев А. А., Космаков И. В., Ануфриева Т. Н., Кузнецова О. А. «Красноярское водохранилище». — Новосибирск: Наука, 2005. — 212 с.