Цеплавая паратурбінная электрастанцыя

Цеплава́я паратурбі́нная электраста́нцыя (ЦПЭС) — цеплавая электрастанцыя з паратурбіннымі ўстаноўкамі.

ЦПЭС, якая выпрацоўвае акрамя электраэнэргіі яшчэ і цеплыню, называецца цеплаэлектрацэнтральлю (ЦЭЦ); якая толькі электраэнэргію — кандынсацыйнай электрастанцыяй (КЭС).

Тэрмін цеплавая паратурбінная электрастанцыя звычайна ўжываюць у дачыненьні да ЦЭС, якія працуюць на арганічным паліве, але часам ім пазначаюць усе электрастанцыі, што працуюць пры дапамозе паратурбінных установак (атамныя, геатэрмальныя электрастанцыі).

Прынцып дзеяньня

рэдагаваць
 
Схема КЭС на вуглі: 1 — градзірня; 2 — цыркуляцыйная помпа; 3 — лінія электраперадачы; 4 — павышаючы трансфарматар; 5 — электрагенэратар; 6 — цыліндар нізкага ціску паравое турбінаў; 7 — кандэнсацыйная помпа; 8 — кандэнсатар; 9 — цыліндар сярэдняга ціску паравое турбіны; 10 — стопарны кляпан; 11 — цыліндар высокага ціску паравой турбіны; 12 — дэаэратар; 13 — рэгенэратыўны падагравальнік; 14 — вугальны канвэер; 15 — бункер вуглю; 16 — вугляны млын; 17 — барабан паравога катла; 18 — сыстэма шлакавыдаленьня; 19 — параперагравальнік; 20 — надзімальны вэнтылятар; 21 — прамежкавы параперагравальнік; 22 — паветразаборнік; 23 — эканамайзэр; 24 — паветрападагравальнік; 25 — фільтр; 26 — дымасос; 27 — дымавая труба????.

Вугаль па транспартэры (14) падаецца на вугляны млын (16). Пасьля размолу вугаль зьмешваецца з часткай паветра, якое перад гэтым было нагрэтае ў паветрападагравальніку (24), і ў выглядзе аэрасумесі па трубапровадам падаецца ў топку паравога катла, дзе зьмешваецца з астатнім паветрам і згарае. Працэс згараньня суправаджаецца выдзяленьнем вялікае колькасьці энэргіі, якая перадаецца вадзе, што цячэ ўнутры трубак катла.

Пасьля параперагравальніка пара ідзе ў цыліндр высокага ціску паравой турбіны (11), дзе зьдзяйсняе работу, у выніку чаго яе тэмпэратура і ціск падае. Пасьля зноў вяртаецца ў кацёл, дзе ў другасным параперагравальніку (23) зноў награваецца, а потым падаецца ў цыліндры сярэдняга і нізкага ціскаў (9) і (6) (на некаторых ПЦЭЦ няма другасных параперагравальнікаў і пару адразу напраўляюць у ЦСЦ турбіны). Турбіна прыводзіць у рух электрагенэратар (5), які вырабляе пераменны электраток. Напружаньне току павышаецца ў трансфарматары (4) (гэта зьмяншае згубы пры транспартыроўцы) і па ЛЭП накіроўваецца да спажыўца электраэнэргіі.

Пара пасьля турбіны пападае ў кандэнсатар, у якім яна кандэнсуецца і аддае сваю цеплыню ахалоджваючай вадзе, якая можа подавацца з ракі, возера і туды скідвацца альбо, як паказана на малюнку, ахалоджваючая вада можа ў сваю чаргу, ахалоджвацца ў градзірнях (1) і зноў выкарыстоўвацца.

Кандэнсат, які атрымаўся ў выніку кандэнсацыі пары, далей праходзіць праз рэгенэратыўныя падагравальнікі, даэаратар, пітацельную помпу і ідзе зноў у кацёл.

Дымавыя газы, што атрымаліся пры спальваньні паліва выкідваюцца ў атмасфэру праз трубу.

Вышэй гаворка ішла пра ЦПЭС на цьвёрдым паліве (у тым ліку на вуглі). Электрастанцыі, якія працуюць на мазуце або на прыродным газе, маюць іншую сыстэму палівапрыгатаваньня (мазут падаграваецца і фільтруецца, а пры выкарыстоўваньні прыроднага газа, звычайна, патрабуецца толькі зьніжэньне яго ціску).