Параперагравальнік

Параперагравальнік — прыстасаваньне для павышэньня тэмпэратуры пары вышэй за тэмпэратуру яе насычэньня (тэмпэратуры, пры якой ажыцьцяўляецца пераход вады з вадкаснага стану ў паравы).

Выкарыстоўваецца ў парасілавых устаноўках — на ЦЭС, раней на паравозах. Магчыма выкарыстаньне параперагравальнікаў і на атамных электрастанцыях, але яно пакуль абмежаванна з-за нерэнтабельнасьці ці тэхнічнай немагчымасьці гэтага мерапрыемства. Выкарыстаньне перагрэтай пары дазваляе павысіць ККДз паравай устаноўкі.

На паравых катлах параперагравальнік уяўляе сабою трубную сыстэму, якая звычайна знаходзіцца на выхадзе з топкі.

На ЦЭС з магутнымі энэргаблёкамі выкарыстоўваюцца прамежкавыя (другасныя) параперагрвальнікі, у якіх пара награваецца да больш высокай тэмпэратуры пасьля таго, як яна зьдзейсьне працу ў цыліндры высокага ціску паравай турбіны, а пасьля ідзе ў цыліндар нізкага ціску. Пры гэтым пара ў другасным параперагравальніку знаходзіцца пры больш нізкім ціску, чым у асноўным параперагравальніку. На ЦЭС прамежкавы параперагравалнік таксама зьяўляецца часткай паравага катла і ўяўляе трубную сыстэму.

Другасны перагрэў пары выкарыстоўваецца і на АЭС (але яны звычайна не маюць асноўнага параперагравальніка). На сучасных АЭС тыповым рашэньнем зьяўляецца не ажыцьцяўленьне другаснага перагрэву пары ў парагенэратары, а паравы перагрэў. У гэтым выпадку ролю прамперагравальніка выконвае паверхасны цеплаабменьнік, у якім пар пасьля цыліндра высокага ціску турбіны награваецца за кошт цяпла часткі сьвежай пары, якая была атрымана ў парагенэратары АЭС, але не пайшла ў паравую турбіну. Эфэктыўнасьць такога прамперагрэву ніжэй за звычайны.