Хіросі Асіма
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Асіма.
Хіро́сі Асі́ма (па-японску: 大島 浩; 19 красавіка 1886 — 6 чэрвеня 1975) — барон, генэрал Імпэратарскай арміі Японіі, амбасадар Японіі ў нацысцкай Нямеччыне падчас Другой сусьветнай вайны.
Хіросі Асіма | |
Дата нараджэньня | 19 красавіка 1886[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 чэрвеня 1975[1] (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | дыплямат, вайсковец, палітык |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Па сваіх поглядах германафіл, аднак займаў асьцярожную пазыцыю ў пытаньні ўступленьня Японіі ў вайну з СССР; лічыў, што баявыя дзеяньні на некалькіх франтох — супраць ЗША і супраць СССР — непрымальныя. Ягоная гістарычная роля па выразе генэрала Джорджа Маршала — «наша галоўная крыніца інфармацыі пра намеры Гітлера ў Эўропе». Пры гэтым сам амбасадар і не падазраваў пра гэта да самага заканчэньня вайны. 4 жніўня 1941 году на запрашэньне Адольфа Гітлера прыляцеў у Барысаў. На нарадзе камандаваньня групы арміяў «Цэнтар» у Старабарысаве заявіў Гітлеру пра ўстрыманьне ўраду Японіі ад адкрыцьця 2-га фронту супраць СССР[2].
Быў асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня як ваенны злачынец на Такійскім працэсе ў лістападзе 1948 року. Памілаваны ў 1955[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Hiroshi Oshima // TracesOfWar
- ^ Натальля Голубева. «Чорны корпус» генэрала Пятроўскага // Зьвязда : газэта. — 18 лютага 2021. — № 32 (29401). — С. 20—21. — ISSN 1990-763x.
- ^ ОСИМА Хироси // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХіросі Асіма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |