Хінтыла
Хінтыла, Кінтыла (лац. Chintila, Cintila[1]; ? — 20 сьнежня 639) — кароль вэстготаў (з 636)[2].
Хінтыла | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 606 |
Памёр | 20 сьнежня 639, |
Нашчадкі | Tulga[d] |
Біяграфія
рэдагавацьСтаў каралём па тым, як яго папярэднік Сісенанд памёр у 636 годзе. Няма зьвестак, ці быў у сваяцтве з папярэднім каралём і якім спосабам яго зьмяніў[3].
Cклікаў два царкоўныя саборы ў Таледа: Пяты Таледзкі сабор у 636 годзе і Шосты Таледзкі сабор у 638 годзе. Шосты Сабор абмяркоўваў такія тэмы, як царкоўныя правілы, абыходжаньне з жыдамі і законы каралеўства датычна правоў грамадзянаў і права ўласнасьці. Таксама абмяркоўвалася кваліфікацыя каралёў, у выніку чаго пастанавілі, што каралём можа быць толькі чалавек вэстгоцкага шляхетнага паходжаньня[4].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Abellán C. A. Latin vulgaire, latin tardif VII. — Universidad de Sevilla, 2006. P. 223.
- ^ Kelly M. J. The Visigothic Kingdom: The Negotiation of Power in Post-Roman lberia. — Amsterdam University Press, 2020. P. 257—272.
- ^ Collins R. Early medieval Spain: Unity in Diversity, 400—1000 (2nd ed.). — New York, NY: St. Martin’s Press, 1995. P. 120.
- ^ Heather P. The Goths. — Oxford, UK: Blackwell Publishers, 1998. P. 283—284.