Хронас (па-грэцку: Chronos — час) — у старажытнагрэцкай міталёгіі бог-увасабленьне абстрактнага часу, пачатку й канца. Ён супрацьпастаўляецца Кайрасу — богу выпадку, канкрэтнага часу.

Згодна з вучэньнем арфікаў, Хронас стварыў з Хаосу й Этэру яйка сьвету, зь якога паўстаў Эрас. Арфікі лічылі, што Хронас нарадзіў агонь, паветра й ваду, і з гэтых элемэнтаў узьнікла некалькі пакаленьняў багоў. Некаторыя арфікі атаясамлівалі Хронаса з Кронасам (дзякуючы сугучнасьці імёнаў)[1]. Адпаведна, міты пра Кронаса былі перанесены на Хронаса.

У сучасным мастацтве Хронас адлюстроўваецца ў выглядзе старога з касой у руках. Яго атрыбутам таксама зьяўляецца пясковы гадзіньнік.

Вобраз Хронаса ў масавай культуры

рэдагаваць

Хронас — алхімічная прылада ў аднайменным фільме, якая дае ўладальніку неўміручасьць, калі той сілкуецца чалавечай крывёй.

У відэагульнях

рэдагаваць

Анабіёз. Сон розуму — Хронас выконвае ролю апошняга боса гульні. Ён паўстае ў выглядзе волата ў хітоне, акаванага золатам і з завязанымі вачыма, які трымае ў правай руцэ сякеру, падобную на якар, і пясковы гадзіньнік у левай.