Хромавая кісьля
Хромавая кісьля[1] — крышталічнае рэчыва чырвонага колеру. Афарбоўвае рашчыну ў жоўты колер. Вылучана ў вольным стане пры ахаладжэньні насычаных водных рашчынаў храмата. Мае хімічную формулу H2CrO4. Солі хромавага квасу маюць назоў храматы. Адпавядае ступені затляненья хрому (IV).
Пры пэўных умовах магчыма атрыманьне дыхромавага квасу — неарганічнага квасу з формулаю H2Cr2O7. Дыхромавы квас стварае солі, якія называюцца дыхраматы. Адпавядае ступені затляненья хрому (VI). Большасьць салёў дыхромавага квасу мае аранжавы альбо аранжава-чырвоны колер.