Хаім Доў Гурвіч
Хаім Доў Гурвіч (нар. 1865 г., Горкі, Магілёўскай губэрні — 1927, Масква) — каморнік, эканаміст, адзін з тэарэтыкаў гэбрайскага каапэратыўнага руху, рэдактар і публіцыст на ідыш і маскальскай мовах.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і Зусмана Гурвіча, мэлямэда (настаўніка). У 1887 годзе скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню. Затым вывучаў філязофію ў Венскім унівэрсытэце, а ў 1900 годзе — палітычную эканомію ў Бэрлінскім унівэрсытэце. У 1901 абараніў доктарскую дысэртацыю «Разьвіцьцё чалавечых патрэб і сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадзтва». Пасьля прыехаў у Варшаву і пачаў працаваць журналістам. У 1901—1903 гг. быў сурэдактарам штотыднёвых выданьняў на ідышы «Ды юдышэ фольксцайтунг» і «Ды юдышэ фроен вэльт».
Затым працаваў супрацоўнікам і чальцом рэдкалегіі ў штодзённай газэце на ідышы «Дэр фрайнд» (Пецярбург). Друкаваў там публіцыстычныя і эканамічныя артыкулы ў рубрыцы «З гэбрайскага эканамічнага жыцьця».
У 1901—1903 гг. друкаваўся таксама ў пэрыядычных выданьнях на ідыш «Арбайтэр фрайнд» і «Ідышэ экспрэс», «Хацэфіра», «Хашылёах», «Ахіасаф» і «Хаэшколь» і ў маскальскіх выданьнях.
У 1902 годзе быў рэдактарам штотыднёвіку «Фольксцайтунг». У 1912—1915 гг. — рэдактар эканамічнага аддзелу часопісу «Ды ідышэ вэльт», а ў 1913—1914 гг. — сурэдактар часопісу «Ды ідышэ каапэрацые». Пасьля рэвалюцыі 1917 году жыў у Менску, Вільні, Варшаве і Маскве.
Працы
рэдагаваць- «Die Entwickelung der menschlichen Bedürfnisse u. die sociale Gliederung d. Gesellschaft» («Разьвіцьцё чалавечых патрэбаў і сацыяльная дыфэрэнцыяцыя грамадзтва»), дысэртацыя) — Ляйпцыг: 1901.
- «Хамамон» (Асновы палітычнай эканоміі). Выд. «Тушыя», 1900.
- «Кооперация и еврейское местечко» (у суаўт. з І. Навакоўскім) — М.: 1925.
Літаратура
рэдагаваць- Френкель, А. С. Восхождение и закат «ДЕР ФРАЙНД» — первой в России ежедневной газеты на идише (1903—1914) // Архив еврейской истории. Международный исследовательский центр российского и восточноевропейского еврейства / Гл. ред. О. В. Будницкий. Т. 6. — М. : Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2011. — 350 с, ил.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гурвич Хам Дов(недаступная спасылка) // Российская еврейская энциклопедия
- Гурвич Хам Дов