Хатынец
Хатыне́ц (па-расейску: Хотынец) — мястэчка ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Хатынецкага раёну Арлоўскай вобласьці. Насельніцтва складае 3755 чалавекі паводле зьвестак за 2018 год. Мястэчка разьмешчана ў 69 км на паўночны захад ад гораду Арол. Маецца чыгуначная станцыя на лініі Арол—Бранск. У навакольлі мястэчка знаходзіцца нацыянальны парк «Арлоўскае палесьсе».
Хатынец | |
рас. Хотынец | |
Дата заснаваньня: | 1745 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Арлоўская вобласьць |
Плошча: |
|
Вышыня: | 264 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 48642 |
Паштовы індэкс: | 303930 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′43″ пн. ш. 35°23′48″ у. д. / 53.12861° пн. ш. 35.39667° у. д.Каардынаты: 53°7′43″ пн. ш. 35°23′48″ у. д. / 53.12861° пн. ш. 35.39667° у. д. |
Хатынец | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Населены пункт упершыню згадваецца ў 1745 годзе. Статус мястэчка атрымаў у 1971 годзе. У старажытныя часы тэрыторыя Хатынцу была заселеная ўсходнеславянскім племем вяцічы. Па гэтых месцах праходзілі спусташальныя набегі войскаў розных ханаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХатынец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 (рас.) — Росстат, 2023.