Харугва (вайсковая адзінка)
Харугва — арганізацыйна-тактычная вайсковая адзінка рыцарскага войска ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім.
Да XV ст. складалася з коней (копій) — рыцараў з сваімі збраяносцамі і пахолкамі. Існавалі харугвы земскія (складаліся з рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (аб’ядноўвалі прадстаўнікоў аднаго роду) і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і магнатаў.
У XVI ст. у шляхецкай кавалерыі харугвай называлі роту (звычайна складалася з 100—200 чалавек на чале з ротмістрам). У харугву ўваходзілі капійнікі і стральцы; пазьней зьявіліся харугвы гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія. У XVI—XVII стагодзьдзях харугвай часам называлі пяхотныя роты вугорскага і польскага тыпу[1].
Да сярэдзіны XVIII ст. харугвы фармаваліся таварыскай сыстэмай. Таварышам азначалі шляхціча, які выставіў почат — некалькі пахолкаў, потым 1—2 початавых. У лёгкай кавалерыі шляхта служыла галоўным парадкам без суправаджэньня[2][3].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8