Гайбэры (стадыён)

(Перанакіравана з «Хайбэры (стадыён)»)

«Гайбэры» — стадыён, які быў разьмешчаны ў аднайменным раёне на поўначы Лёндану. Памеры стадыёну невялікія — 101 на 67 мэтраў. Умяшчальнасьць — 38 500 гледачоў. З 1913 да 2006 году зьяўляўся хатняй арэнай футбольнага клюбу «Арсэнал». У 2006 годзе ён быў зьнесены, цяпер на гэтым месцы плянуецца пабудаваць жылыя дамы. З гэтага часу клюб гуляе на стадыёне «Эмірэйтс».

19 красавіка 2006 году адбыўся апошні эўракубкавы паядынак «Арсэналу» на старой арэне (паўфінал Лігі чэмпіёнаў 2005/2006 супраць «Вільярэялу»). Падчас матчу на стадыён выбегла вавёрка з найбліжэйшага парку, якая не сыходзіла з поля на працягу чвэрці гадзіны.