Фінальны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году (залатая манэта)
Фінальны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году — залатая памятная манэта Нацыянальнага банку Ўкраіны наміналам 500 грыўняў, прысьвечаная фінальнаму турніру чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году. Манэта ўведзеная ў абарачэньне 16 сьнежня 2011 году. Яна належыць да сэрыі «Спорт».
Манэта зьяўляецца найкаштоўнейшай сярод усіх манэтаў, выпушчаных Нацыянальным банкам Украіны за час незалежнасьці Ўкраіны.
Парамэтры
рэдагавацьАпісаньне
рэдагавацьАвэрс
рэдагавацьНа авэрсе манэты разьмешчаныя: малы Дзяржаўны Герб Украіны, надпіс «Нацыянальны банк Украіны» (уверсе), у цэнтры на фоне карты Эўропы з надпісамі «Кіеў» і «Варшава» разьмешчаны афіцыйны лягатып «УЭФА ЭЎРА 2012™», выкананы з выкарыстаньнем каляровай эмалі, пад мапай намінал манэты — «500 грыўняў»; па коле манэты намаляваныя сілуэты архітэктурных помнікаў гарадоў, у якіх праходзілі матчы фінальнага турніру, футбалістаў, а таксама пазначаныя даты правядзеньня гульняў.
Рэвэрс
рэдагавацьНа рэвэрсе манэты адлюстраваная стылізаваная гульнявая кампазыцыя — на пярэднім пляне дынамічная постаць футбаліста зь мячом, на другім пляне — два футбаліста і сілуэт брамніка, разьмешчаныя надпісы «Фінальныя гульні» (уверсе зьлева) і «Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 г.» (унізе справа).
Дызайн
рэдагаваць- Мастакі: Уладзімер Таран, Аляксандар Харук, Сяргей Харук.
- Скульптары: Анатоль Дзям’яненка, Уладзімер Дзям’яненка.