Пэнальці (футбол)
Пэнальці (па-ангельску: penalty kick, штрафны ўдар) — у футболе спэцыяльна прызначаны ўдар па браме, якая абараняюцца толькі брамнікам, з адзнакі 11 мэтраў (у першапачатковых брытанскіх правілах — 12 ярдаў, што практычна тое ж самае) ад лініі брамы. Афіцыйны тэрмін штрафны адзінаццацімэтровы ўдар, у адрозненьне ад іншых футбольных тэрмінаў, якія зьявіліся ў 1940-я гады, не прыжыўся.
Правядзеньне пэнальці рэглямэнтуецца Правілам 14: 11-мэтровы ўдар футбольных правілаў.
Пасьляматчавыя пэнальці падобныя на звычайныя пэнальці, але праводзяцца па іншых правілах.
Пэнальці ў футбольных правілах
рэдагавацьПрызначэньне
рэдагавацьПэнальці прызначаецца, калі гулец каманды, якая абараняецца, робіць парушэньне ў межах сваёй штрафной пляцоўкі, якое павінна быць пакарана штрафным ударам, і мяч знаходзіўся ў гульні. Калі час гульні мінае, то павінны быць дададзены час на прабіцьцё пэнальці. Судзьдзя, прызначаючы пэнальці, робіць характэрны жэст, паказваючы рукой на 11-мэтровую адзнаку. Гол, забіты з пэнальці, залічваецца ў агульны лік матчу.
Правядзеньне пэнальці
рэдагавацьМяч зьмяшчаецца на 11-мэтровую адзнаку. Вызначаецца гулец, які прабівае пэнальці, і судзьдзя й брамнік павінны ведаць, хто гэта будзе. Брамнік разьмяшчаецца на лініі брамы. Астатнія гульцы находзяцца за межамі штрафной пляцоўкі, ня менш чым у 9,15 м ад 11-мэтровай адзнакі. Для больш выразнага азначэньня гэтай адлегласьці на полі існуе дуга штрафной пляцоўкі.
Штрафны прабіваецца толькі па сыгнале судзьдзі, які сочыць за тым, каб абодва гульцы былі гатовыя для выкананьня ўдару, і фіксуе правільнае выкананьне.
Па сьвістку судзьдзі гулец б’е мяч наперад. Другі раз дакранацца мяча гулец, які прабіваў, можа толькі тады, калі мяч кране іншага гульца.
У якасьці гульца, які прабівае пэнальці, можна выставіцца любы гулец каманды. Звычайна ў камандзе маецца штатны пэнальціст, які лепш за ўсіх адрабіў на трэніроўках 11-мэтровыя ўдары. Часам маецца некалькіх гульцоў, якія добра б’юць пэнальці, і да пункту падыходзіць той зь іх, хто сам жа зарабіў удар, забіў ужо два галы й жадае зрабіць хет-трык і г. д. Вельмі рэдкі, але вельмі відовішчны выпадак, калі штатным пэнальцістам выступае брамнік (Хасэ Люіс Чылявэрт і некаторыя іншыя). Гэты выпадак уяўляе вядомую небясьпеку, таму што ў выпадку недакладнага ўдару супернікі брамніка-пэнальціста могуць арганізаваць атаку на пустую браму.
Брама пры пэнальці абараняецца толькі брамнікам; калі брамнік атрымаў траўму або выдалены, то ўдару ў пустыя вароты не дапушчаецца, а праводзіцца замена брамніка альбо, калі замены вычарпаныя, у браму становіцца палявы гулец.
Парушэньні
рэдагавацьКалі гулец нападалай каманды парушае правілы, гульня працягваецца. Калі мяч трапляе ў браму, пэнальці перабіваецца паўторна, іначай прабіваецца вольны ўдар з таго месца, дзе было зьдзейсьнена парушэньне.
Калі гулец каманды, якая абараняецца, парушае правілы, то гульня ўсё адно працягваецца. Калі мяч трапляе ў браму, залічваецца гол, іначай пэнальці перайграецца.
Калі парушаюць абодва бакі, пэнальці перайграецца.
Калі форвард датыкаецца мяча другі раз, то каманда, якая абараняецца, прабівае вольны ўдар. Калі форвард пры дотыку мяча другі раз наўмысна згуляе рукой, прабіваецца штрафны ўдар.
У штрафную пляцоўку можна ўваходзіць толькі пасьля таго, як удар будзе зьдзейсьнены, інакш гэта лічыцца парушэньнем правілаў. Брамнік таксама лічыцца парушальнікам правіл, калі ён сходзіць зь лініі брамы да ўдару.
Калі падчас руху наперад у мяч трапляе староньні прадмет, удар паўтараецца.
Калі пасьля трапленьня ў стойку або папярочку або адбiцьці брамнікам мяч адскоквае ў поле, то ён застаецца ў гульні; нярэдкія выпадкі, калі мяч практычна тут жа трапляе ў браму, і гэта лічыцца ўжо галом з гульні.
Пры падліку галоў у найлепшых бамбардзіраў сэзону гол з пэнальці катыруецца ніжэй, чым гол з гульні; звычайна лік галоў, забітых з пэнальці, паказваецца ў дужках.
Іншыя правілы
рэдагавацьІнструктаваць гульцоў можа толькі адзін чалавек. Пасьля гэтага ён абавязаны вярнуцца на сваё месца.
Гульцы могуць піць у сваёй тэхнічнай зоне. Кідаць ёмістасьці з вадой на поле забараняецца.
Гісторыя
рэдагавацьПэнальці ўпершыню ўведзены ў брытанскім футболе з сэзону 1891/1892. Дзіўна, што пэнальці, які лічыцца галоўным кашмарам брамнікаў, прыдумаў у 1890 брамнік — Вільям Макрам зь Мілфарду, Паўночная Ірляндыя. Першапачаткова пэнальці прабіваўся зь любой кропкі на лініі, разьмешчанай у 12 ярдах ад лініі брамы.
Свой 1000-й гол Пэле забіў з пэнальці.
Зьмены правілаў
рэдагавацьДа 50-х гг. XX стагодзьдзя правілы футболу не забаранялі брамніку пасьля сьвістка судзьдзі рухацца ня толькі ўздоўж лініі брамы, але і ў іншых напрамках, у тым ліку насустрач гульцу, які б’е.