Франкфурцкая катэдра
Франкфурцкая катэдра або Імпэратарская катэдра сьвятога Барталамея — (па-нямецку: Kaiserdom St. Bartholomäus) — самы вялікі храм Франкфурта-на-Майне, дзе раней праводзіліся цырымоніі каранацыі імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі Франкфурцкая катэдра была катэдрай кайзэра, а ня катэдральным біскупстваў. Ягонае вялікае значэньне ў якасьці нацыянальнага сымбаля грунтуецца, пераважна, на палітычна-гістарычнай ролі ў Сьвятой Рымскай імпэрыі. У XIX стагодзьдзі храм стаў сымбалем яднаньня германскай нацыі.
Гісторыя
рэдагавацьЗямля пад катэдрай некалі была востравам паміж дзьвюма рэкамі. Гэтая мясцовасьць была населеная яшчэ ў эпоху нэаліту, і бесьперапынна была заселеная як мінімум пачынаючы з эпохі кельтаў, гэта значыць цягам апошніх 2500 гадоў.
У эпоху Рымскай імпэрыі на месцы катэдры стаяла капэля (83—260 гады), затым тут была сядзіба маёнтка, а потым будынкі, якія лічацца папярэднікамі катэдры, як то палацавая капэля Мэравінгаў (VI стагодзьдзе), каралінская палацавая капэля (VIII—IX стагоддзе) і базыліка выратавальніка (IX—XIII стагодзьдзе). У XIII стагодзьдзі часткі будынка былі перабудаваныя і адбудаваныя наноў, і гэты час можна лічыць пачаткам эпохі сучаснай катэдры.
Апошнімі разбурэньнямі катэдры былі пажар у 1867 годзе, і бамбардаваньне за часам Другой сусьветнай вайны. Кожны раз пасьля (частковага) разбурэньня катэдра аднаўляўся. У 1990-х гадах была выяўленая магіла шляхетнай дзяўчыны VII стагодзьдзя. Над магілай усталявалі магільную пліту.