Фобас (касьмічны апарат)

«Фобас» — сэрыя савецкіх аўтаматычных міжплянэтных станцыяў, прызначаных для дасьледаваньня Марсу і яго спадарожніка Фобасу.

АМС «Фобас»

Праект пад кіраўніцтвам акадэміка Сагдзеева быў пачаты на хвалі пасьпяховага супрацоўніцтва з заходнімі навуковымі арганізацыямі ў рамках праекту АМС «Вэга».

У 1988 году было запушчана 2 апараты-блізьнюкі. Зь іх адзін быў страчаны на этапе пералёту да Марсу. Другі здолеў выйсьці на арбіту чырвонай плянэты й выканаў немалую частку навуковай праграмы, але потым таксама быў страчаны.

На гэтым у савецкай праграме вывучэньня Марса прыйшоў канец. Запуск наступнага, ужо расейскага, апарата для дасьледаваньня Марсу — станцыі «Марс-96» у 1996 годзе — скончыўся няўдачай. Наступны расейскі апарат для дасьледаваньня Марсу й яго спадарожнікаў плянуецца запусьціць у 2009 годзе. Асноўнай мэтай апарату «Фобас-грунт» будзе зьяўляцца дастаўка на зямлю ўзору грунта з Фобасу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Фобас (касьмічны апарат)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў