Факультэт міжнародных бізнэс-камунікацыяў БДЭУ
Факультэт міжнародных бізнэс-камунікацыяў (ФМБК; да 1 студзеня 2008 называўся Факультэт моўнае падрыхтоўкі (ФМП)) - самы малады факультэт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту лінгва-эканамічнае накіраванасьці.
Факультэт створаны ў 2002 на базе катэдраў замежных моў і катэдры беларускае й расейскае моў.
СтруктураРэдагаваць
У структуру факультэту ўваходзяць 7 катэдраў:
- міжкультурнае эканамічнае камунікацыі (загадчыца - Натальля Магіленскіх);
- дзелавое ангельскае мовы (загадчык - Віктар Сьляповіч);
- тэорыі й практыкі ангельскага маўленьня (загадчыца - Тацяна Салановіч);
- прафэсійна арыентаванага ангельскага маўленьня (загадчыца - Нона Новік);
- раманскіх моў (загадчыца - Вольга Федарэнка);
- нямецкае мовы (загадчыца - Валяньціна Шаўцова);
- беларускае й расейскае моў , пры якой дзейнічае падрыхтоўчае аддзяленьне для замежных грамадзянаў (загадчыцца - Ірына Фядотава).
ДзейнасьцьРэдагаваць
Адкрыцьцё новае спэцыяльнасьці Лінгвістычнае забесьпячэньне міжкультурных камунікацыяў са спэцыялізацыяй Камунікатыўныя тэхналёгіі ў бізнэсе павінна спрыяць падрыхтоўцы адмыслоўцаў ня толькі добра дасьведчаных ў замежных моваў, але і тых, якія будуць валодаць навыкамі ўжываньня сучасных тэхналёгіяў камунікацыі ў розных сферах дзейнасці. Спэцыяльнасьць гучыць як Лінгвістычнае забесьпячэньне міжкультурнае камунікацыі, спецыялізацыя - Камунікатыўныя тэхналёгіі ў бізнэсе й кваліфікацыі Адмысловец у міжкультурным камунікацыях. Перакладнік-рэфэрэнт (з указаньнем дзьвюх замежных моў).
З мэтай каардынацыі і інтэнсіфікацыі навуковых дасьледаваньняў у галіне выкладаньня замежных моў пры факультэце міжнародных бізнэс-камунікацыяў створаная навуковая лябараторыя інавацыйных мэтодык. Таксама пры факультэце створанае бюро перакладаў.
Падрыхтоўка адмыслоўцаў ажыцьцяўляецца на аснове бюджэтнае й платнае формаў навучаньня.
У 2008 адбыўся першы выпуск на факультэце.
КіраўніцтваРэдагаваць
- дэканка - Натальля Папок
- намесьніца дэкана - Інэса Навасельцава