Фабіё Вагнэр
нямецкі хакеіст
Фабіё Вагнэр (па-нямецку: Fabio Wagner; нар. 17 верасьня 1995 году) — нямецкі хакеіст, абаронца клюбу «Інгальштат». Сын былога хакеіста зборнай Нямеччыны Бэрнда Вагнэра.
Фабіё Вагнэр | ||
---|---|---|
Рост | 182 см[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 17 верасьня 1995[1] (29 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Інгальштат | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2013 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў клюбе «Ляндсгут» у моладзевай лізе. Пасьля быў пераведзены ў асноўны склад каманды, дзе запачаткаваў кар’еру ў другім дывізіёне чэмпіянату Нямеччыны. У першы сэзон здабыў узнагароду пачаткоўца лігі. У 2014 году ўзгадніў кантракт з клюбам «Інгальштат»[2]. Увесну 2017 год падоўжыў дамову з клюбам да 2020 году[3], а затым зноўку ўзгодніўся да 2023 году.