Узьнясеньне

хрысьціянскае сьвята
(Перанакіравана з «Ушэсьце»)

Узьнясе́ньне Гаспо́дняе, Ушэ́сьце — вясеньне-летняе хрысьціянскіе сьвята, якое адзначаецца у Каталіцкім касьцёле і ў Праваслаўнай царкве на саракавы дзень пасьля Вялікадня.

Праваслаўная традыцыя

рэдагаваць
 
Узьнясеньне Гасподняе, беларуская школа, сярэдзіна XVII ст.

Сьвята Ўзьнясеньня Гасподняга адзначаецца ў чацьвер шостай сядміцы пасьля Вялікадня. Вярнуўшыся з Галілеі ў Ерусалім, апосталы і вучні Хрыстовы сабраліся ў гэты дзень у адным доме. Ісус Хрыстос зьявіўся да іх, пасьля некаторых павучаньняў паведаміў ім аб хуткім сашэсьці на іх Сьвятога Духа і нацэліў на сусьветную пропаведзь Эвангельля. Размаўляючы з вучнямі, Збавіцель вывеў іх з гораду на Елеонскую гару, дабраславіў іх і, адрываючыся ад зямлі, узьнёсься на неба.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Узьнясеньня Гасподняга, глас 4

рэдагаваць

Узьнёсься Ты ў славе, Хрысьце Божа наш,
радасьць прынёсшы вучням
абяцаньнем Сьвятога Духа,
пасьля ўмацаваньня іх Тваім благаславеньнем,
што Ты — Сын Божы, Збавіцель сьвету.

Кандак сьвята Узьнясеньня Гасподняга, глас 6

рэдагаваць

Выканаўшы справу нашага збаўленьня,
і зямное злучыўшы зь нябесным,
узьнёсься Ты ў славе, Хрысьце Божа наш,
ніколі не адлучаючыся, а застаючыся неадступна,
і абвяшчаючы тым, што любяць Цябе:
Я з вамі, і ніхто - супраць вас!

Задастойнік сьвята Ўзьнясеньня Гасподняга

рэдагаваць

Велічай, душа мая, Хрыста-Жыцьцядаўца, Які ўзьнёсься зь зямлі на неба. Цябе, Якая непасьціжна для розуму і невыказана ў слове стала Маці Божаю, і невымоўна ў часе нарадзіла Вечнага, мы, верныя, аднадушна велічаем.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Узьнясеньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў