Усьпенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры (манэта)

«Усьпенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры» — залатая памятная манэта Нацыянальнага банку Ўкраіны наміналам 100 грыўняў, прысьвечаная адраджэньню Ўсьпенскага сабору Кіева-Пячэрскай лаўры. Манэта ўведзеная ў абарачэньне 30 сьнежня 1998 году. Яна належыць да сэрыі «Духоўныя скарбы Ўкраіны».

Авэрс манэты
Рэвэрс манэты

Парамэтры

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

На авэрсе манэты ў абрамленьні барокавага арнамэнту, упрыгожанага галоўкамі сэрафімаў, разьмешчаныя малы Дзяржаўны Герб Украіны і надпісы ў чатыры радкі «Ўкраіна», «100 грыўняў», «1998», абазначэньне і проба каштоўнага мэталу Au 900 і яго вага ў чысьціні 15,55.

На рэвэрсе манэты разьмешчаная выява Ўсьпенскага сабору, зьнішчанага ў 1941 годзе, яго руіны і кругавы надпіс «Усьпенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры ХІ ст».

  • Мастакі: Уладзімер Таран, Аляксандар Харук, Сяргей Харук, Віталь Казачэнка.
  • Скульптар: Раман Чайкоўскі.

Мынца Нацыянальнага банку Ўкраіны [1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць