Успамін (фільм)

фільм 2021 году

«Успамі́н» (па-ангельску: Reminiscence) — амэрыканскі навукова-фантастычны трылер 2021 году, створаны і пастаўлены рэжысэрам Лізай Джой, для якой гэта быў рэжысэрскі дэбют. У фільме здымаліся Г’ю Джэкман, Рэбэка Фэрг’юсан, Тэндывэ Ньютан, Кліф Кэртыс, Марына дэ Тавіра і Дэніел Ву. Прадусарам фільму выступіла сама Джой, разам са сваім мужам і творчым партнэрам Джонатанам Ноланам. Фільм быў выпушчаны кінакампаніяй Warner Bros. Pictures у ЗША 20 жніўня 2021 году і ў той жа час адбыўся рэліз на плятформе струменевага відэа HBO Max[3]. Фільм атрымаў неадназначныя водгукі ад крытыкаў, якія высока ацанілі апавядальныя амбіцыі фільму, але раскрытыкавалі твор за падабенства яго на такія фільмы як то «Мальтыйскі сокал» і «Заходні сьвет»[3][4]. Фільм зарабіў толькі 18 мільёнаў даляраў пры пункце акупнасьці ў 110 мільёнаў даляраў, стаўшы, такім чынам, горшым дэбютам усіх часоў за фільм, які пракатвалі ў больш чым 3 тысячах кінатэатрах.

Успамін
па-ангельску: Reminiscence
Жанр навукова-фантастычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мастак Howard Cummings[d]
Распаўсюд Warner Brothers[d] і InterCom[d][1]
Дата выхаду 2021, 19 жніўня 2021[1] і 19 жніўня 2021[2]
Працягласьць 116 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

У бліжэйшы час зьмяненьне клімату прывяло да ўздыму ўзроўню акіянаў і затапленьня Маямі. Экстрэмальныя дзённыя тэмпэратуры прымусілі большую частку насельніцтва жыць толькі начамі. Нік Баністэр (Г’ю Джэкман) і ягоная сяброўка Ўотс (Тэндывэ Ньютан) вядуць бізнэс, які дазваляе людзям перажываць успаміны. Аднойчы іхняя паслугачка Мэй (Рэбэка Фэрг’юсан) просіць іх дапамагчы знайсьці ейныя зьніклыя ключы. Нік імгненна закахаўся ў яе. Назіраючы ейныя ўспаміны, ён даведваецца, што яна працуе сьпявачкай у начным клюбе, і адчувае асаблівую сувязь зь ёй, калі яна сьпявае ягоную любімую песьню «Where or When». Нік і Мэй пачынаюць адносіны, хоць Ўотс і выказвае свой недавер да жанчыны. Празь некалькі месяцаў Мэй зьнікае бяз словаў. У надзеі даведацца, дзе яна знаходзіцца, Нік гадзінамі неаднаразова перажывае ўспаміны аб іхных адносінах, што ёсьць небясьпечнай практыкай, якая можа назаўжды захапіць яго ў памяць.

Пракурор Эйвэры Кастыльлё (Наталі Мартынэс) наймае Ніка і Ўотс, каб атрымаць успаміны ад падазронага, які знаходзіцца ў каматозным стане. Мужчына працаваў у наркабарона Сэнт-Джо (Дэніел Ву) ў Новым Арлеане. Ва ўспамінах гэтага мужчыны Нік бачыць, што Мэй калісьці была каханкай Сэнт-Джо і стала залежнай ад бакі, наркатычнага сродку, які выклікае моцную залежнасьць. Успаміны таксама выкрываюць, што Мэй скрала наркотыкі са схованкі наркабарона, перш чым бегчы з гораду. Нік расчараваны, даведаўшыся, што Мэй была наркаманкай.

Нік выпраўляецца ў Новы Арлеан, дзе знаходзіць Сэнт-Джо і пытаецца ў яго пра Мэй, але той кажа кажа, што нічога ня чуў ад Мэй з таго часу, як яна яго пакінула. Памагатыя Сэнт-Джо спрабуюць загубіць Ніка, але Ўотс ратуе яго і забівае Сэнт-Джо і ягоную банду. У абодвух яны вяртаюцца ў Маямі, дзе Нік прымусіў Ўотс выкрыць успамін пра апошняе ейнае спатканьне з Мэй. Выкрываецца, што Мэй пранікла ў іхняе сховішча, каб скрасьці запіс успаміну паслугачкі Эльзы Карын (Анджэла Сарафян). Дасьледуючы далей, Нік даведваецца, што Эльзу нядаўна забілі, а ейнага маленькага сына выкрала жанчына, якая адпавядае апісаньню Мэй. Гэты хлопчык, як мяркуецца, можа стаць спадкаемцам вялікага багацьця. Падчас пошукаў на Ніка нападае Сайрус Бут (Кліф Кэртыс), былы паслугач Сэнт-Джо. Пасьля бойкі паміж імі Нік здолеў перамагчы Бута і падключыць яго да мэханізму счытваньня ўспамінаў, каб знайсьці ў іх Мэй. Высьвятляецца, што Мэй і Бут зладзілі ашуканскі плян, каб завалодаць успамінамі Карын, а прыязнасьць Мэй да Ніка была хлусьнёй. Тым ня менш, стала вядома, што Мэй усё ж па-сапраўднаму закахалася ў Ніка і замінала Буту атрымаць хлопчыка. У далейшых успамінах Бута, Нік бачыць як Мэй прамаўляе Буту, але фактычна зварочвацца да яго. Яна ўскосна паказвае на месцазнаходжаньне сына Эльзы і выказвае сваё каханьне да Ніка. Бачачы толькі адзіны выхад са свайго становішча, Мэй прымае сьмяротную дозу бакі і памірае. Спустошаны Нік прымушае Бута зноўку перажыць ягоны горшы ўспамін, а сам наказвае Сэбастыяна, замоўніка выкраданьня хлопчыка. Зьнішчаючы ўспаміну Бута, Нік назаўсёды занураецца ва ўспаміны аб Мэй.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes, фільм мае рэйтынг ухваленьня толькі 39%, заснаваны на 166 рэцэнзіях, а сярэдні рэйтынг твора складае 5,1/10. На думку крытыкаў, зважаючы на брак апавядальных амбіцыяў сюжэту ў спалучэньні навукова-фантастычнага складніку і нуарнага трылера, фільм у асноўным выклікае ўспаміны аб лепшых фільмах[5]. На Metacritic сярэднеўзважаны бал фільму складае 46 пунктаў з 100 магчымых на падставе 41 крытычнага агляду, што сьведчыць пра зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі[6]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэднюю адзнаку C+ паводле шкалы ад A+ па F[7].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць