Усерасейскі фэстываль аўтарскай песьні імя Валерыя Грушына
Грушынскі фэстываль — песенны фэстываль, які з 1968 году рэгулярна праводзіцца пад Самарай, на Маструкоўскіх азёрах. (Валер Грушын, у гонар якога названы фэстываль, — студэнт Куйбышаўскага авіяцыйнага інстытута ім. С. П. Каралева, загінуў падчас турыстычнага паходу па рацэ Удзе (Сыбір), ратуючы начальніка мэтэастанцыі Хадома і ягоных дзяцей).
Штогод на Грушынскі зьязджаюцца сотні тысячаў аматараў песьні з усяго сьвету. Тэматыкай фэсту на працягу яго гісторыі была турыстычная, студэнцкая, патрыятычная, аўтарская песьня. У эпоху СССР фармальнае шэфства над фестывалям ажыцьцяўляў УЛКСМ. З канца 1990-х фэст пачаў камэрцыялізавацца і губляць сваю арыентацыю выключна на аўтарскую песьню.