Урад Казахстану (па-казаску: Қазақстан Республикасының Үкіметі) — найвышэйшы орган выканаўчай улады Рэспублікі Казахстан.

Урад ажыцьцяўляе выканаўчую ўладу Рэспублікі Казахстан, узначальвае сыстэму выканаўчых органаў і ажыцьцяўляе кіраўніцтва іх дзейнасьцю[1]. Урад утвараецца прэзыдэнтам Рэспублікі Казахстан згодна з Канстытуцыяй.

Функцыі ўраду

рэдагаваць

Урад Рэспублікі Казахстан ажыцьцяўляе наступныя функцыі:

  • распрацоўвае асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, яго абароназдольнасьці, бясьпекі, забесьпячэньня грамадзкага парадку і арганізуе іх ажыцьцяўленьне;
  • распрацоўвае і прадстаўляе Парлямэнту рэспубліканскі бюджэт і справаздача пра яго выкананьне, забясьпечвае выкананьне бюджэту;
  • уносіць у Мажыліс праекты законаў і забясьпечвае выкананьне законаў;
  • арганізуе кіраваньне дзяржаўнай уласнасьцю;
  • выпрацоўвае меры па правядзеньні вонкавай палітыкі Рэспублікі;
  • кіруе дзейнасьцю міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, іншых цэнтральных і мясцовых выканаўчых органаў;
  • касуе ці прыпыняе цалкам ці ў часткі дзеяньне актаў міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, іншых цэнтральных і мясцовых выканаўчых органаў Рэспублікі;
  • прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады кіраўнікоў цэнтральных выканаўчых органаў, што не ўваходзяць у склад Ураду;
  • прызначае на пяцігадовы тэрмін на пасаду чатырох чальцоў Падліковага камітэту па кантролю за выкананьнем рэспубліканскага бюджэту;
  • выконвае іншыя функцыі, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі прэзыдэнта.

Чальцы ўраду самастойныя ў прыняцьці рашэньняў у межах сваёй кампэтэнцыі і нясуць асабістую адказнасьць перад прэм’ер-міністрам за працу падначаленых ім дзяржаўных органаў.

Чалец ураду Рэспублікі Казахстан ня мае права:

  • быць дэпутатамі прадстаўнічага органу;
  • займаць іншыя аплачваемыя пасады, апроч выкладчыцкай, навуковай ці іншай творчай дзейнасьці;
  • ажыцьцяўляць прадпрымальніцкую дзейнасьць;
  • уваходзіць у склад кіраўнічага органу ці назіральнай рады камэрцыйнай арганізацыі.

Урад Рэспублікі Казахстан ва ўсёй сваёй дзейнасьці адказны перад прэзыдэнтам рэспублікі згодна з канстытуцыяй і іншым законам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Урад Казахстанусховішча мультымэдыйных матэрыялаў