Упра́ва Вярхо́ўнага каміса́ра Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цыяў па спра́вах уцекачо́ў (УВКУ) — арганізацыя сыстэмы ААН, якая займаецца наданьнем дапамогі ўцекачам.

У 1949 годзе на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН (спэцыяльная рэзалюцыя № 319 (IV) «Уцекачы і беспадданыя») пастанавіла зацьвердзіць з 1 студзеня 1951 году Ўпраўленьне вярхоўнага камісара па справах уцекачоў. На наступнай сэсіі Генэральнай Асамблеі 14 сьнежня 1950 году быў зацьверджаны статут УВКБ ААН (спэцыяльная рэзалюцыя № 428 (V)). Гэтую дату таксама часам лічаць датай утварэньня Ўпраўленьня.

Штаб-кватэра — у Жэнэве, маюцца прадстаўніцтвы ў многіх сталіцах і канфліктных пунктах па ўсім сьвеце. Узначальвае ўправу[1] Вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў. З 15 чэрвеня 2005 г. ім зьяўляецца Антоніў Гутэрэш, былы прэм’ер-міністар Партугаліі.

  1. ^ У (8. управление — управа) // Тэрмінолёгія грамадазнаўства. — Менск: Інбелкульт, 1926. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Управа Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў