Унха
Унха або Ынха (па-карэйску: 은하, 銀河 — «Млечны Шлях»)[1] — сэрыя паўночнакарэйскіх ракет-носьбітаў, грамадзянская вэрсія міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты Тэпхадон-2[2].
Мінуўшчына
рэдагавацьПершы запуск ракеты пад назваю Унха-2 адбыўся ў 2006 року. Праз 40 сэкундаў пасьля старту быў зафіксаваны выхад са строю першай ступені, з-за чаго ракета-носьбіт узарвалася за некалькі кілямэтраў ад месца запуску[3]. Па паведамленьнях японскіх дасьледнікаў, другая яе ступень упала ў Ціхі акіян прыкладна за 3200 км ад месца запуску[4].
5 красавіка 2009 адбыўся старт, якім ракета «Унха» мела вывесьці на арбіту спадарожнік Кванмянсон-2[5]. Па паведамленьнях Паўднёвае Карэі і ЗША выхад на арбіту не адбыўся з-за адмовы трэцяй ступені[6]. Паўночная Карэя паведаміла, што ракета пасьпяхова выйшла на арбіту[7].
13 красавіка 2012 адбыўся першы запуск ракетаносьбіту Унха-3. Спадарожнік Кванмянсон-3 ня здолеў выйсьці на арбіту і разам з рэшткамі ракеты упаў у Жоўтае мора.
12 сьнежня 2012 а 00:49 UTC (7:49 EST) адбыўся пасьпяховы запуск ракетаносьбіту Унха-3 са штучным спадарожнікам «Кванмянсон-3»[8]. ЗША пацьвердзілі пасьпяховы запуск.
Назва | Дата | Месца старту | Груз | Заўвагі |
Унха-2 | 5 красавіка 2009 | Танхэ | Кванмянсон-2 | Лёс спадарожніку невядомы[9] |
Унха-3 | 13 красавіка 2012 | Сахэ | Кванмянсон-3 | Раньняе перарваньне палёту[10] |
Унха-3 модуль-2 | 12 сьнежня 2012[11][12] | Сахэ | другая вэрсія Кванмянсон-3[13] | Пасьпяховы запуск |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ FACTBOX: North Korea's Taepodong-2 long-range missile (анг.). Reuters (2009-03-13). Праверана 2009-03-30 г.
- ^ North Korea positions rocket for April liftoff (анг.). AP (2009-03-27). Праверана 2009-03-28 г. Архіўная копія ад 2009-03-29 г.
- ^ Examining North Korea's satellite launch vehicle (анг.). Bulletin of the Atomic Scientists (2009-03-24). Праверана =2009-03-26 г.
- ^ David Wright and Theodore A. Postol. (2009-06-29) A post-launch examination of the Unha-2 (анг.). Bulletin of the Atomic Scientists.
- ^ North Korea fires long-range rocket: reports (анг.). The Sydney Morning Herald (2009-04-05). Праверана 2009-04-05 г.
- ^ Craig Covault. North Korean rocket flew further than earlier thought Spaceflight Now Праверана 12 лютага 2013 г.
- ^ Korea says it successfully launched satellite (анг.). Reuters UK (5 April 2009). Праверана 30 June 2009 г.
- ^ North Korea carries out controversial rocket launch (анг.). CNN (December 12, 2012). Праверана December 12, 2012 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20121017015121/http://www.northcom.mil/News/2009/040509.html
- ^ http://www.space.com/15258-north-korea-rocket-launch-fails.html
- ^ North Korea fires long-range rocket in defiant move, South Korea says (анг.). Fox News (2012-12-11). Праверана 2012-12-11 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20230920204416/https://www.rfa.org/english/news/korea/delay-12102012141437.html
- ^ North Korea announces rocket launch date (анг.). Al-Jazeera (2012-12-01). Праверана 2012-12-01 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУнха — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «An Analysis of North Korea’s Unha-2 Launch Vehicle», David Wright, March 20, 2009.
- Robert S. Norris and Hans M. Kristensen, «Nuclear Notebook: North Korea’s nuclear program, 2005», «Bulletin of the Atomic Scientists», May/June 2005.
- «Footage Of North Korean Rocket Launch» April 5, 2009.
- «North Korea’s impressive space launch vehicle „Unha-2“»
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |