Уладзімер Пруднікаў

летувіскі сьпявак, палітык

Уладзі́мер Пру́днікаў (па-летувіску: Vladimiras Prudnikovas; нар. 10 красавіка 1949, Вільня) — летувіскі сьпявак (бас) і грамадзка-палітычны дзяяч.

Уладзімер Пруднікаў
Уладзімер Пруднікаў
Уладзімер Пруднікаў
Міністар культуры Летувы
2004 — 2006
Прэзыдэнт Валдас Адамкус
Прэм’ер-міністар Альгірдас Бразаўскас
Папярэднік Рома Жакайцене
Наступнік Ёнас Ючас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся10 красавіка 1949(1949-04-10) (75 гадоў)
ПартыяПартыя працы
АдукацыяЛетувіская музычная акадэмія
Сужэнец Ніёла Раліта
Дзеці Ева Пруднікава
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

У дзяцінстве сьпяваў у хлапечым хоры «Ąžuoliukas». У 1979 скончыў Летувіскую музычную акадэмію (ЛМА), пасьля працаваў выкладчыкам у Летувіскім нацыянальным тэатры опэры й балету. У 1992 узначаліў катэдру сьпеваў ЛМА, а праз год стаў прафэсарам.

У 2004 уступіў у Партыю працы, быў абраным кіраўніком камісіі па культуры. У кастрычніку — сьнежні 2004 дэпутат сойму ад Партыі працы. Ад сьнежня 2004 міністар культуры ўва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса. У 2006 звольнены праз абвінавачваньне ў растраце бюджэтных сродкаў. Узначальвае конкурс песьні «Dainų dainelės».

Жанаты зь Ніёлай Ралітай (піяністкай і дацэнтам ЛМА), мае дачку Еву.

Узнагароды

рэдагаваць