Уладзімер Глазырын
Уладзімер Глазырын (нар. 6 чэрвеня 1901 Гарадзішчанскі раён, Чаркаская вобласьць — 10 траўня 1991 — беларускі пісьменьнік.
Уладзімер Глазырын | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 чэрвеня 1901 |
Памёр | 10 траўня 1991 (89 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасьля вучобы ў рэальнай навучальні працаваў рабочым на чыгунцы. У 1918 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях з войскамі Калчака і польскімі легіёнамі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Менску і Маскве, у Польшчы. Сябра СП СССР з 1934 году.
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурнай працай пачаў займацца ў 1934 годзе. Пісаў на расейскай мове. Апублікаваў урыўкі з п’ес «Фронт» (1934-1935), «Огонь» (1935), «Юрий Резлер» (1936) і інш. Аўтар кнігі апавяданьняў для дзяцей «В детстве» (1939). У перакладзе на беларускую мову выйшлі драма «Фронт» (1935), «Апавяданьні» (1938), аповесьць для дзяцей «Коля Гузоўскі» (1936) і апавяданьне «Маленькі разьведчык» (1938). На расейскую мову пераклаў апавяданьні М.Лынькова.
Літаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X