Уладзівастоцкі трамвай

Уладзівастоцкі трамвай — найстарэйшая трамвайная сыстэма ў азіяцкай частцы Расеі, першы трамвай выйшаў на вуліцы Уладзівастоку 9 кастрычніка 1912 году.

Уладзівастоцкі трамвай
Трамвайная сыстэма
Краіна
Горад Уладзівасток
Дата адкрыцьця 9 кастрычніка 1912
Вартасьць праезду 20 ₽[1]
Інфраструктура
Шырыня каляіны каляіна 1520 мм[d]
Статыстыка

З 90-х гадоў XX стагодзьдзя знаходзіцца ў крызісным стане з-за адсутнасьці ў гарадзкім бюджэце сродкаў на рамонт і абнаўленьне дэпо. Вялікая частка трамвайных ліній гістарычна сумешчаныя з праезнай часткай, і, як прынята лічыць, у цяперашні час з-за моцнай загружанасьці дарог трамвай толькі пагаршае транспартную праблему. Абмяркоўваюцца ідэі поўнага закрыцьця трамвайнага руху ў горадзе. У цяперашні час ва Уладзівастоку застаўся толькі адзіны трамвайны маршрут №6.