Украінскі нацыянальны зьвяз

Украінскі нацыянальны зьвяз (па-ўкраінску: Український національний союз) — украінская ваенізаваная патрыятычная грамадзка-палітычная арганізацыя, што ставіць сваёй мэтай усталяваньне ўкраінскай саборнай самастойнай дзяржавы, яе захаваньне й разьвіцьцё.

Украінскі нацыянальны зьвяз
Лідэр партыі Віталь Крывашэеў
Дата заснаваньня 2009
Штаб-кватэра Украіна, Кіеў
Ідэалёгія сацыяльны нацыяналізм, украінскі народны сацыялізм, нацыяналізм
Колькасьць прыблізна 1000 чалавек
Дэвіз Раса, нацыя, зямля!
Афіцыйны сайт naso.pp.ua

Гісторыя

рэдагаваць

Украінскі нацыянальны зьвяз (УНЗ) быў створаны 19 сьнежня 2009 году. Першыя аддзяленьні былі створаны ў Харкаве, Люботыне й Палтаве[1]. Да 2012 году кіраўніком арґанізацыі быў Алег Галтвянскі, зь 15 ліпеня 2012 арґанізацыю ўзначальвае Віталь Крывашэеў[2]. З моманту свайго заснаваньня УНЗ зарэкамэндавала сябе як арґанізатар рэгулярных палітычна рэзанансных акцыяў. УНЗ на працягу ўсяго пэрыяду свайго існаваньня вядзе барацьбу зь сіламі, варожымі ўкраінскай дзяржаве, перш за ўсё прарасейскай і сэпаратысцкай накіраванасьці[3][4]. УНЗ зьяўляецца адным з арґанізатараў «Эўрамайдану»[5][6]. Актывісты арґанізацыі прымаюць удзел у Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны[7][8][9].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць