Узыход
Узыхо́д — момант узьнікненьня верхняга краю Сонца або зоркі на гарызонтам. Паняцьце ўзыход можа адносіцца таксама да ўсіх працэсаў перасячэньня гарызонту бачным дыскам сьвяціла. З-за ўплыву атмасфэры ўзыход назіраецца некалькі раней, чым ён назіраўся б пры адсутнасьці атмасфэры. Акрамя таго, узыход надыходзіць тым раней, чым вышэй знаходзіцца назіральнік.
Пры назіраньні зь Зямлі кутны дыямэтар сонечнага дыску складае каля 30 кутных хвілінаў (0,5°). Ужо з аднаго гэтага факту, з улікам вызначэньня моманту ўзыходу (і заходу) і паняцьця дзень, вынікае, што працягласьць дня павінная быць некалькі больш за палову сонечных сутак. Аднак на працягласьць дня істотна ўплывае яшчэ адзін фактар - атмасфэрная рэфракцыі. Рэфракцыі зьмяняюць шлях сонечных прамянёў у атмасфэры Зямлі — на ўзыходзе (і заходзе) сонца назіраецца прыкладна на 35 кутных хвілінаў вышэй, чым назіралася бы пры адсутнасьці атмасфэры. Таму ўзыход для назіральніка зрушваецца на больш раньні час (заход — на больш позьні). З прычыны гэтага, а таксама згаданага вышэй, напрыклад, на экватары, дзе сонца ўзыходзіць прыкладна перпэндыкулярна да гарызонту (зь сярэдняй хуткасьцю 0,25° у хвіліну), сумарная падаўжэньне дня (разам з захадам) складае каля 7 хвілінаў. На высокіх шыротах сонца ўзыходзіць пад вострым кутом, і падаўжэньне дня можа быць і 30 хвілінаў. На канцавосьсях пераход палярнай ночы ў палярны дзень складае 2 сутак.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Расклад узыходаў і заходаў паводле гарадоў (анг.) Праверана 2012-10-23 г.
- Геолокационный сервис для расчёта времени астрономических событий, восхода и захода Солнца. (рас.)