Узор сумленнай белагаловай
верш Яна Пратасовіча 1597 року
«Узор сумленнай белагаловай» (па-польску: Kształt poczciwey Białogłowy) — вершаваны твор Яна Пратасовіча, апублікаваны ў Вільні ў 1597 годзе. Паэт засяроджваецца на ўслаўленьні цнотаў «белагаловай», малюе ідэальны ўзор тагачаснай пані — жонкі, маці, гаспадыні.
Прысьвечаны Кацярыне зь Ляцкіх, жонцы Фёдара Скуміна і матцы Януша Скуміна.
На адвароце тытульнай старонкі кнігі зьмешчаны герб Ляцкіх і эпіграма на яго, а перад асноўнаю часткай твору — дэдыкацыйны верш, у якім аўтар зьвяртаецца да Кацярыны як да сваёй «міласьцівай сястры». Твор пачынаецца з алегарычнага апісаньня жанчыны, якая сядзіць пад вінаграднай лазой у вянку зь зёлак і падае свайму мужу духмяную кветку.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Сярод рысаў узорнай «белагаловай» на працягу ўсёй паэмы Ян Пратасовіч ні разу ня згадвае зьнешнюю прыгажосьць
Літаратура
рэдагаваць- Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 312—313.
- Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 632—633