Удзельнік:Wizardist/Чаму беларуская Вікіпэдыя не разьвіваецца экспанэнцыяльна

Чаму беларуская Вікіпэдыя не разьвіваецца экспанэнцыяльна

рэдагаваць

Паназіраўшы за супольнасьцю гэтае Вікіпэдыі і даволі актыўна паўдзельнічаўшы, вынайшаў некалькі пунктаў, якія ёсьць сапраўдным гальмаром для разьвіцьця «бэлярускае»[1] Вікіпэдыі.

Склад гальмарнага мэханізма

рэдагаваць
  1. Некаторыя ўдзельнікі лічаць распачатыя імі артыкулы — сваімі (!sic!). Таксама ж яны лічаць артыкулы, распачатыя іншымі ўдзельнікамі — як забароненыя для рэдагаваньня, таму над артыкулам рэальна працуе 2-3 чалавекі (толькі калі абмеркаваньне артыкула не пачынае неілюзорна дастаўляць лепш за сам артыкул).
  2. У некаторых удзельнікаў душэўная траўма па браку выбітных асобаў-бэлярусаў[1], таму там, ці тут, але такі пачынаецца вайна правак, што прыводзіць да блякаваньня артыкула і пачатку абмеркаваньня, замест якога можна было б ужо дарабіць артыкулы з {{Google}}...
  3. У некаторых удзельнікаў душэўная траўма па мове. З гэтае нагоды, яны вынішчаюць усё іншамоўнае, перакладаюць на беларускую ўсё, што гэтак нязручна, што... непрыемна. Напрыклад, што зразумее праграміст у нашай Вікіпэдыі перш за ўсё: выпуск, ці там якія варыяцыі, ці release? Спытаеце, а як жа астатнія? Адкажу, як сапраўдны rебе: а для каго пішуць дакумэнтацыю шаблёнаў?
  4. Нарэшце, абмеркаваньні. Ёсьць, ёсьць людзі ў Вікіпэдыі, што пазначылі на сваёй старонцы, што яны супраць бессэнсоўных дыскусіяў (то бок, дыскусіяў дзеля толькі іх саміх). У абмеркаваньні можа закрануцца тэма, якая зацягне абмеркаваньне на шмат-шмат індэнтаў у правы бок. Да гэтага пункту я й сябе часам дадаю.
  5. Страх распачаць накід. Арганічна пасеў побач з №1. Тут ня лес. Ёсьць і партызаны, ёсьць і грыбнікі, якія заўсёды дададуць у «кошык» пару-тройку «грыбкоў». Гэта ж і ёсьць тая забава Вікіпэдыі — «галоўнае — распачаць». Ну і, трэба ведаць некаторыя правілы, якіх ня гэтак ужо й шмат.

Акрамя гэтых пунктаў (якія, як і ўвесь зьмест падстаронак User:Wizardist, зьяўляюцца ўласным меркаваньнем), існуе шмат праблемаў, разгорнутых у Беларуская Вікіпэдыя. Дзесьці чалавек паленіцца зайсьці ў interwiki, нажаць у родненькай чырвоную спасылку, і перакласьці артыкул адтуль. Камусьці агідна заходзіць у расейскую Вікіпэдыю, мовіць, «мая твая не разумець», «акупанты» і бла-бла-бла. Вікіпэдыя па-за межамі палітыкі. Ніхто не забараняе нікому мець якія б то ні былі перакананьні. Але ў існай сытуацыі (23к артыкулаў няма, калі б можна было 100к) было б добра пераступіць цераз горла, зайсьці ў рас. Вікіпэдыю (калі ангельскае не розумям) і перанесьці неіснуючы артыкул, каб павялічыць колькасьць. Чаму ніхто не прапануе ніякіх праектаў? Шмат чаго ж трэба зрабіць. Чаму? Гэта тыя, хто ірвецца на той пляц Каліноўскага?

А ці любіце вы мову? Ці любіце вы веды? Ці любіце вы даваць людзям тое, што маеце? Дык аддасіце часьцінку сваіх ведаў і свайго часу, які вы страчваеце на чытаньне жоўтых тэндэнцыйных апазыцыйных сайтаў, на напісаньне артыкула ў Вікіпэдыю!

Wizardist г 18:54, 23 сьнежня 2009 (UTC)

Малайцом. Толькі бэляруская, перапрашай, жахліва гучыць. --Jauhienij 19:28, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Гэта невялічкая пародыя на «тарашкевіцу». Сябра адзін любіць гэтак падкалоць каго-небудзь. Але сам яе выкарыстоўвае. І, дзякуючы яму, пачаў я. :) Гэтыя лісты з-пад шыбеніцы — больш як адпрацоўка мэханізму эсэ, які існуе ў мета-вікі, ангельскай і іншых віксах. Але тут гэтак, тое, што ня мусіць выкладвацца ў прасторы ВП:... Wizardist г 19:55, 23 сьнежня 2009 (UTC)
  1. ^ а б Гэта ні ў якім выпадку ня спроба абразіць кагосьці ў удзельнікаў. Гэта невялічкая пародыя на «тарашкевіцу ў тарашкевіцы» дзеля таго, каб крыху зьняць напругу, якая ідзе ад бязьлістасных абмеркаваньняў артыкулаў :)