Тэўдыла, Тэадора (лац. Theodora, Theudila) — меркаваная жонка караля вэстготаў Сьвінтылы.

Біяграфія

рэдагаваць

Зьвесткі пра Тэўдылу (Тэадору) зьмяшчаюцца ў адным з твораў гішпанскай генэалёгіі Люі дэ Салясара, які жыў у 1658—1734 гадох і карыстаўся страчанымі пазьней гістарычнымі крыніцамі. Паводле дэ Салясара, у 630 годзе Сьвінтыла ажаніўся з Тэадорай, дачкой караля вэстготаў Сысыбута. У гэтым шлюбе нарадзіліся двое дзяцей: сын Рыкімір (альбо Рыхімір) і дачка Любігатона[1].

Разам з тым, гісторыкі маюць сумневы датычна пэўнасьці зьвестак пра Тэўдылу[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Salazar y Castro L. Historia genealógica de la Casa de Lara: justificada con instrumentos y escritores de inviolable fe. Vol. 1. — Madrid, 1696. P. 45.
  2. ^ Isla Frez A. Reinas de los Godos // Hispania. Vol. LXIV/2, Nr. 217, 2004. P. 410.